Адкрыць галоўнае меню

«Беларуская хатка» ў Арле — таварыства беларускіх бежанцаў 1-й сусвтнай вайны. Існавала ў 19171918 гг. Аб'ядноўвала беларусаў — жыхароў Арла і наваколля. Асноўныя задачы: абарона правоў і інтарэсаў беларусаў, матэрыяльная дапамога, культурна-асветніцкая дзейнасць, абарона ідэі «аўтаноміі Беларусі ў яе этнічных межах». Вяла рэгістрацыю беларускіх бежанцаў у Арле і Арлоўскай губерні, займалася дабрачыннай дзейнасцю, праводзіла культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Кантактавала з Вялікай беларускай радай і падзяляла яе ідэі[1]. У чэрвені 1918 г. наладзіла сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам. Увосень 1918 г. зарэгістравана як ідэалагічна варожая, пасля чаго спыніла дзейнасць.

Зноскі

  1. Васілеўскі, Ю. Беларусь на абшарах Расіі // Голас Радзімы. — 1994. — № . — 25 жніўня. — С.