Беларуска-афганскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Афганістан устаноўлены 15 чэрвеня 1999 года. 8 жніўня 2016 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан і Ісламскай Рэспублікі Афганістан па сумяшчальніцтве А. М. Іваноў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Афганістан А. Гані. Працоўныя сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Афганістана праходзілі ў рамках пасяджэнняў ШОС і БРЫКС у г. Уфа (Расія) у ліпені 2015 года, а таксама «на палях» саміту ШОС у чэрвені 2019 года ў г. Бішкеку (Кыргызстан). Прэзідэнт Беларусі правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком выканаўчай улады Афганістана А. Абдулой у красавіку 2016 года падчас саміту АІС у г. Стамбуле. У чэрвені 2015 года адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі са спецыяльным представнікам Прэзідэнта Афганістана па супрацоўніцтве са краінамі СНД М. Каргарам. У жніўні 2017 года Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Кіраўнік выканаўчай улады Афганістана А.Абдула.

У кастрычніку 2018 года «на палях» засяджэння Савета кіраўнікоў урадаў ШОС, які прайшоў у г. Душанбэ, адбылася сустрэча Прэм’ер-міністра Беларусі С. М. Румаса з кіраўніком выканаўчай улады Афганістана А. Абдулой.

У 2020 годзе тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Ісламскай Рэспублікай Афганістан склаў 181,4 млн. долараў, экспарт — 181,2 млн долараў, імпарт — 0,2 млн долараў. Аснову беларускага экспарту ў Афганістан складаюць: нафтапрадукты, трактары і седлавыя цягачы, лекавыя сродкі, шыны, прадукты харчавання і іншая прадукцыя. З Афганістана імпартуецца ў асноўным вінаград, свежы або сушаны. Створаны Сумесны Беларуска-Афганскі камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.