Беларуска-швейцарскія адносіны

Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй падпісаны 10 лютага 1992 года. 

Беларуска-швейцарскія адносіны
Беларусь і Швейцарыя
Беларусь
Беларусь
Швейцарыя
Швейцарыя

З 1 ліпеня 2007 года ў Мінску функцыянуе аддзяленне Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Яго афіцыйнае адкрыццё адбылося 11 лютага 2008 года. Пасольства Беларусі ў Швейцарыі адкрытае ў Берне. 17 сакавіка 2010 года адбылося адкрыццё ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у Цюрыху

У лютым 2010 года адбыўся рабочы візіт у Швейцарыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, 25 лютага 2010 года ў Кіеве прайшла сустрэча беларускага лідара з Міністрам замежных спраў Швейцарыі.

Кантакты паміж Беларуссю і Швейцарыяй актывізаваліся пасля адмены санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ў 2016 годзе. У 2017 годзе ў Федэральным сходзе Швейцарыі ўпершыню была створана парламенцкая група дружбы з Беларуссю. У 2018 годзе Швейцарыю з афіцыйным візітам наведаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. 28 жніўня 2018 года адкрылася ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у Лазане[1].

У 2019 годзе Швейцарыю з афіцыйным візітам наведалі першы намеснік прэм’ер-міністра і старшыня праўлення Нацбанка. У маі 2019 года Федэральны савет Швейцарыі прыняў рашэнне аб павышэнні ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі, а ў верасні пасол Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат уручыў Лукашэнку даверчыя лісты.

Пасольства Швейцарыі ў Беларусі адкрылася 13 лютага 2020 года. З гэтай нагоды ў Мінск прыбыла дэлегацыя на чале з кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі[ru] Іньяцыа Касісам.

На 2020 год запланавана адкрыццё ганаровага консульства Беларусі ў Пратэльне[2].

Эканамічнае супрацоўніцтва правіць

Створаны Беларуска-Швейцарскі сумесны камітэт па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве. У рамках развіцця двухбаковых рэгіянальных сувязяў актыўна ўзаемадзейнічаюць абшчына Ітыген і горад Добруш Гомельскай вобласці. Горад Гларус з’яўляецца пабрацімам горада Кобрына.

У 2019 годзе таваразварот паміж краінамі павялічыўся на 44 %?[3].

Зноскі