Беларускі настаўніцкі саюз Мінскага павета
Беларускі настаўніцкі саюз Мінскага павета — прафесіянальна-палітычная арганізацыя беларускіх настаўнікаў у красавіку—ліпені 1920 г. у Мінску.
У кіраўніцтва саюза ўваходзілі Я. Бурвель (старшыня), С. Булат, Я. Шнаркевіч, П. Зарэмба і інш.
Мэты
правіцьВыспупаў за арганізацыю беларускага школьніцтва ў павеце, беларусізацыю народнай асветы, палітычную і сацыяльную абарону беларускіх настаўнікаў, матэрыяльную дапамогу бедным дзецям, за аб'яднанне беларускіх, польскіх, яўрэйскіх і т. зв. рускамоўных настаўніцкіх арганізацый Мінскага павета ў адзіны настаўніцкі саюз і інш.
Спыніў дзейнасць з прыходам Чырвонай Арміі.
Літаратура
правіць- Ляхоўскі, У. В. Беларускі настаўніцкі саюз Мінскага павета / У. В. Ляхоўскі Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 451.