Беларусь у вайне 1812 года
У час вайны 1812 года беларускія землі сталі месцам баявых дзеянняў. Менавіта праз Беларусь спачатку прайшла, а потым адступіла армія Напалеона.
Пазіцыі насельніцтва
правіцьЗемлі Беларусі на момант пачатку вайны ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі і былі падзелены на губерні, аднак насельніцтва рэгіёну падзялялася не па тэрытарыяльным, а па саслоўна-канфесійным прынцыпе: рэгіянальная эліта была прадстаўлена шляхтай каталіцкага веравызнання, гарадское мяшчанства складалі яўрэі, а працоўныя пласты адносіліся да беларусаў.
У ходзе вайны саюзнікамі Напалеона была менавіта шляхта, якая спадзявалася адрадзіць Рэч Паспалітую, аднак былі шляхецкія, у тым ліку польскія, афіцэры ў чыне генералаў і на рускай службе, як, напрыклад, Мікалай Мікалаевіч Раеўскі. Праваслаўнае сялянства захоўвала лаяльнасць да рускага цара і фармавала партызанскія атрады[1]. Яскравым прыкладам гэтага з’яўляўся атрад Максіма Маркава з сяла Жарыцы Полацкага павета[2]. Яўрэі ў асобе сваіх духоўных лідараў занялі прарасійскую пазіцыю.
Ход падзей у Беларусі
правіцьУ ноч на 12 (24) чэрвеня французскія войскі фарсіравалі Нёман, уступіўшы на тэрыторыю Беларусі. Напалеон разлічваў уклініцца паміж рускімі войскамі Барклая дэ Толі і Баграціёна. Пагроза манёўру з наступным акружэннем вымусіла рускіх генералаў да адступлення. На тэрыторыі цяперашняй Віцебскай вобласці быў арганізаваны Дрыскі ўмацаваны лагер. 16 (28) чэрвеня войскі Напалеона без бою занялі Вільню. 26 чэрвеня (8 ліпеня) французскі маршал Даву таксама без бою заняў Мінск, дзе пачаўся выпуск польскамоўнай Часовай Мінскай газеты.
1 ліпеня Напалеон падпісаў указ аб стварэнні Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Віленскага, Гродзенскага, Мінскага і Беластоцкага дэпартаментаў. У сваю чаргу Аляксандр I падпісаў 6 (18) ліпеня ў Полацку Маніфест аб скліканні народнага апалчэння, і гэта стала фактарам надання вайне ўсеагульнага, народнага характару[3][4].
8 (21) ліпеня корпус маршала Даву заняў Магілёў. Рускі генерал Раеўскі пад Салтанаўкай контратакаваў, каб адбіць Магілёў. У ліпені рускі генерал Тармасаў пад Кобрынам разбіў саюзны Напалеону нямецкі корпус.
14 (26) ліпеня французскі маршал Удзіно заняў Полацк, а 16 (28) ліпеня сам Напалеон уступіў у Віцебск. Аднак 18 (30) ліпеня рускі генерал Вітгенштэйн змог ар’ергардным боем прыкрыць прасоўванне французскай арміі на Пецярбург.
Калі Напалеон рушыў да Масквы ў тыле французскай арміі заставалася нязломная Бабруйская крэпасць. У сярэдзіне восені рускія войскі адваявалі Віцебск. У канцы лістапада французская армія падчас адступлення была разгромлена на Бярэзіне. 24 лістапада Напалеон кінуў у мястэчку Смаргонь рэшткі свайго войска і, пераапрануўшыся ў вопратку польскага афіцэра, таемна з’ехаў у Парыж.
Пад Маладзечна быў разбіты апошні атрад французскай арміі[5].
Памяць
правіцьЗноскі
правіць- ↑ БЕЛОРУССКИЕ ПАРТИЗАНЫ В ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1812 ГОДА . Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2017.
- ↑ ВОЙНА 1812 ГОДА И БЕЛАРУСЬ . Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021.
- ↑ Отечественная война 1812 года: белорусские интерпретации . Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021.
- ↑ Манифест императора Александра I
- ↑ В войне 1812 года белорусы сражались друг против друга(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Беларусь і вайна 1812 года: зборнік дакументаў / уклад. А. М. Лукашэвіч, Д. Л. Яцкевіч; рэдкал.: У. І. Адамушка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Беларусь, 2011. – 559 с., [16] с.: іл.
Спасылка
правіць- Напалеон у Беларусі. Ці Была вайна 1812 г. Айчыннай для беларускага народа?Архівавана 28 студзеня 2021.
- Айчынная вайна Беларусі: без 1812 года. І без Брэсцкай крэпасці?Архівавана 28 студзеня 2021.
- Ці Была вайна 1812 году ў Беларусі Айчыннай?Архівавана 29 студзеня 2021.
- Беларусь у вайне 1812 годаАрхівавана 21 студзеня 2021.