Беларусь і НАТА
Адносіны НАТА і Рэспублікі Беларусь накіраваны на захаванне бяспекі і рэалізацыі агульных інтарэсаў па індывідуальнай праграме партнёрства[1][2]. Галоўным каардынуючым органам працэсу дасягнення мэт кантактаў «Беларусь — НАТА» з’яўляецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва беларускага ваеннага ведамства[2].
Беларусь і НАТА | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
Гісторыя
правіцьУ 1995 годзе Беларусь далучылася да праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру»[1][3]. У 1997 годзе краіна прыняла ўдзел у праграме індывідуальнага партнёрства[4]. З 1998 года Беларусь мае ўласнае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў НАТА[2].
У студзені 2006 года Беларусь і НАТА зацвердзілі першы пакет дакументаў аб партнёрстве, у складзе 21 мэты і ацэначнага дакумента[2][5].
У 2010 годзе Мінск падтрымаў місію ISAF у Афганістане ў паветранай прасторы[6].
У ліпені 2012 года (падоўжаны ў 2014[2]) быў зацверджаны новы пакет на 16 мэтаў. У рамках іх бакамі рэгулярна праводзіліся вучэбна-палявыя зборы з пастаянным і пераменным складам міратворчай роты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, а таксама курсы па англійскай мове і асноў міратворчай дзейнасці ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[5].
У 2014 годзе адбыўся візіт у штаб-кватэру НАТА ў Бруселі беларускай дэлегацыі на чале з начальнікам дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва міністэрства абароны. Было ўзгоднена партнёрства на 2014—2015 гады ў рамках «Працэсу планавання», ацэнены сілы праграмы «Партнёрства дзеля міру» і перспектывы развіцця супрацоўніцтва[5][7][8][9][10][11].
Канфлікты
правіцьАдносіны Рэспублікі Беларусь з НАТА і заходнімі дзяржавамі ў цэлым застаюцца складанымі. У 1999 годзе на фоне бамбардзіровак Югаславіі адносіны былі замарожаны[12]. Першае сур’ёзнае абвастрэнне адбылося пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[3]. Наступны віток супрацьстаяння адбыўся ў 2020—2021 гадах на фоне беларускіх пратэстаў, інцыдэнтам з самалётам Ryanair і нарошчвання ваеннай групоўкі НАТА вакол беларускіх межаў[13].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б «Отношения НАТО с Беларусью», на официальном сайте НАТО (руск.)
- ↑ а б в г д «Беларусь — НАТО», Министерство обороны Республики Беларусь Архівавана 27 серпень 2014. (руск.)
- ↑ а б «Nato and Belarus — partnership, past tensions and future possibilities». Foreign Policy and Security Research Center. Retrieved 25 November 2010 Архівавана 20 жовтень 2013. (англ.)
- ↑ «Belarus and NATO». Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. 2002. Archived from the original on 11 May 2008. Retrieved 9 October 2007 (англ.)
- ↑ а б в Делегация НАТО находится в Беларуси, 2014 г., «ЕвроБеларусь» (руск.)
- ↑ «North Atlantic Treaty Organization». The Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. 2009. Retrieved 30 April 2010 Архівавана 16 жніўня 2014.
- ↑ Беларусь и НАТО обсудили в Брюсселе перспективы сотрудничества, сайт «Interfax.by» Архівавана 8 жніўня 2014. (руск.)
- ↑ БЕЛАРУСЬ — НАТО: ПЕРСПЕКТИВЫ НА БУДУЩЕЕ Архівавана 8 серпень 2014. (руск.)
- ↑ Беларусь готовится к сотрудничеству с НАТО, «Deutsche Welle» (руск.)
- ↑ Беларусь обсудит партнерство с НАТО, Информационное агентство «ЛІГАБізнесІнформ» (руск.)
- ↑ Беларусь обсудит партнерство с НАТО, 2014 г., сайт «Корреспондент» (руск.)
- ↑ П. В. Малашук. Белорусско-югославское сотрудничество на международной арене // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2012. — № 1. — С. 102-111.
- ↑ НАТО вирішив обмежити доступ представників Білорусі до своєї штаб-квартири | Українська правда (pravda.com.ua)