Белая Русь (газета)
«Белая Русь» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета акцябрысцкага кірунку, фактычны орган шавіністычнага Паўночна-Заходняга рускага веча. Выдалася з 19 лютага (4 сакавіка) 1906 — 20 чэрвеня (3 ліпеня) 1906 ў Вільні на рускай мове. Заснавальнік і выдавец генерал–лейтанант А. А. Даронаў, рэдактары М. М. Дзмітрыеў, Д. І. Даўгяла, А. А. Ляхвіцкі.
«Белая Русь» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Белая Русь |
Тып | газета |
Заснавана | 9 (22) лютага 1906 |
Спыненне публікацый | 20 чэрвеня (3 ліпеня) 1906 |
Мова | руская |
Газета выступала за пануючае становішча ў Паўночна-Заходнім краі «рускага насельніцтва», да якога адносіла таксама беларусаў і украінцаў, адмаўляла іх нацыянальную і культурную самастойнасць. Адначасова выступала за ўвядзенне беларускай мовы ў пачатковых школах дзеля барацьбы з «паланізацыяй краю». Ставіла мэтай выхаванне ў беларусаў падтрымкі расійскіх вялікадзяржаўных «патрыятычных» пачуццяў. Спрабавала выкарыстаць спадчыну Ф. Скарыны, В. Цяпінскага і іншых дзеячоў беларускай культуры, пры гэтым адмаўляла беларускі складнік іх творчасці.
У рубрыцы «Тэатр і музыка» змяшчала кароткія рэцэнзіі і агляды мастацкага жыцця Вільні і губерні.
Літаратура
правіць- Конан, У. М. «Белая Русь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 493.