Белая (прыток Кубані)
Белая — рака ў Расіі, левы прыток Кубані (упадае ў Краснадарскае вадасховішча). Даўжыня 273 км, плошча басейна 5990 км².
Белая | |
Даўжыня | 273 км |
Вадазбор | 5990 км² |
Бярэ пачатак на Галоўным, або Водападзельным хрыбце Вялікага Каўказа, ля вяршыняў гор Фішт і Оштан. У верхнім цячэнні мае рысы тыповай горнай ракі з шэрагам каньённых участкаў, у ніжнім цячэнні набывае раўнінны характар. Жыўленне змяшанае — ледавіковае, снегавое, дажджавое.
Галоўныя прытокі: Пшэха, Курджыпс, Руфабга. На Белай размешчаныя гарады Майкоп, Беларэчанск, пасёлкі гарадскога тыпу Каменнамосцкі, Тульскі, пасёлак Нікель.
Энергетычны патэнцыял ракі выкарыстоўваецца Беларэчанскім каскадам ГЭС, які складаецца з Беларэчанскай і Майкопскай ГЭС (сумарная магутнасць станцый — 57,4 МВт, выпрацоўка — 241,9 млн. квт·ч/год).