Белдзіпрабуд
Белдзіпрабуд — праектна-канструктарскі інстытут у Мінску. Размешчаны па вул. Альшэўскага, 24-429.
«Белдзіпрабуд» | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1987 |
Размяшчэнне | Беларусь, 220073 г. Мінск, вул. Альшэўскага, 24-429 |
Галіна | будаўніцтва |
27 лютага 1970 года створаны Мінскі філіял дзяржаўнага праектнага інстытута «Дзіпранафтабуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва СССР. З 28 снежня 1982 года — Мінскі філіял праектнага інстытута «Пермпрампраект»[1].
10 сакавіка 1987 на базе філіяла Інстытута «Пермпрампраект» заснаваны Беларускі дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут па праектаванні аб’ектаў вытворчага прызначэння «Белдзіпрабуд»[1]. З 1995 — недзяржаўная ўстанова. Мае філіялы ў абласных цэнтрах Беларусі. Асноўныя кірункі дзейнасці: праектаванне аб’ектаў прамысловага і жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2].
Зноскі
- ↑ а б Информация о фонде. Учреждение «Белорусский государственный архив научно-технической документации»
- ↑ «Белдзіпрабуд» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Літаратура
правіць- «Белдзіпрабуд» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).