Белдзіпрамясамалпрам
Белдзіпрамясамалпрам — колішні праектны інстытут у Мінску. Размяшчаўся па адрасе вуліца В. Харужай, 31а.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў лютым 1968 года як Мінскі комплексны праектны аддзел Дзяржаўнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці (Дзіпрамяса) Галоўнага ўпраўлення па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР, са студзеня 1970 — Ленінградскага дзяржаўнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці (Лендзіпрамясамалпрам).
З 1 сакавіка 1972 года Мінскі філіял Лендзіпрамясамалпрама Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР, з 18 чэрвеня 1980 года Беларускі філіял Лендзіпрамясамалпрама, з 30 лістапада 1981 года філіял Дзіпрамяса. З 19 сакавіка 1987 года Дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці ў Паўночна-Заходніх раёнах СССР (Паўнзахдзіпрамясамалпрам) Дзяржаграпрама СССР.
З 3 верасня 1990 года Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці (Белдзіпрамясамалпрам) Дзяржкамсельгасхарча БССР, з 9 ліпеня 1991 года — Мінсельгасхарча БССР, з 19 верасня 1991 года — Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь.
З 27 лістапада 1996 года Дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут „Белдзіпрамясамалпрам“» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, з 20 верасня 2000 года праектнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства.
У верасні 2002 года аб’яднаны з праектнымі інстытутамі «Белдзіпрахарчпрам» і «Белаграпраект» у адкрытае акцыянернае таварыства «Белдзіпрааграхарчпрам» у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць
правіцьАсноўныя кірункі дзейнасці: праектаванне новых і рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці, распрацоўка схем развіцця прадпрыемстваў галіны і інш[1].
Зноскі
- ↑ Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Літаратура
правіць- Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).