Белдзіпрааграхарчпрам

(Пасля перасылкі з Белдзіпрахарчпрам)

Белдзіпрааграхарчпрам (руск.: Институт Белгипроагропищепром) — праектная арганізацыя ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання. Уваходзіць у сістэму Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Займаецца праектаваннем будынкаў і збудаванняў, якія вырабляюць сельскагаспадарчую сыравіну і здзяйсняюць яе перапрацоўку з выпрацоўкай харчовых прадуктаў, а таксама іншых прамысловых вытворчасцяў[1]. Размешчаны ў Мінску па адрасе вуліца Скрыганава, 6.

Белдзіпрааграхарчпрам
Заснаванне 26 ліпеня 1954
Матчына кампанія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Сайт bgapp.by

Гісторыя правіць

Заснаваны 26 ліпеня 1954 года як Дзяржаўная рэспубліканская праектна-вышукальніцкая кантора «Белхарчпраект» Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР. 29 сакавіка 1960 года ператвораны ў Беларускі дзяржаўны праектны інстытут «Белхарчпраект», падпарадкаваны Упраўленню харчовай прамысловасці СНГ БССР, з 22 студзеня 1962 — Упраўленню капітальнага будаўніцтва СНГ БССР, з 23 сакавіка 1963 — Дзяржаўнаму камітэту па харчовай прамысловасці пры Дзяржплане СССР[2].

7 студзеня 1966 года ператвораны ў Беларускі дзяржаўны праектны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці «Белдзіпрахарчпрам» Галоўнага ўпраўлення па праектаванні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Міністэрства харчовай прамысловасці СССР, з 14 лістапада 1985 — Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта СССР[2].

18 снежня 1986 года ператвораны ў Дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці ў паўночна-заходніх раёнах СССР «Паўнзахдзіпрахарчпрам» Дзяржаграпрама СССР, з 1 верасня 1989 года падпарадкаваны Дзяржаграпраму БССР, з 16 ліпеня 1990 — Дзяржаўнаму камітэту БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні[2].

3 кастрычніка 1990 года ператвораны Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці «Белдзіпрахарчпрам» Дзяржкамсельгасхарча БССР, з 12 сакавіка 1991 года падпарадкаваны Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання БССР, з 14 кастрычніка 1991 — Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].

З 7 красавіка 1994 года Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні аб’ектаў сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці «Белдзіпрааграхарчпрам», з 24 мая 1996 года Дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут Белдзіпрааграхарчпрам». 21 верасня 2000 года ператвораны ў праектна-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[2].

Праекты правіць

Распрацоўваў схемы развіцця і размяшчэння прадпрыемстваў харчовай, пякарнай, крухмала-патачнай, піваварнай, безалкагольнай і вінаробнай прамысловасцей БССР, Латвійскай ССР, Літоўскай ССР, Эстонскай ССР, Нечарназёмнай зоны РСФСР: гарадскі малочны завод у г. Брэсце, рэканструкцыя спіртзавода в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, малочны завод у г. Магілёве, піваварны завод з цэхам безалкагольных напояў і хлебазавод у г. Чарджоу Туркменскай ССР, завод безалкагольных напояў «Пепсі-Кола» і хлебазавод у г. Таліне Эстонскай ССР, алейнаэкстракцыйны завод у г. Гулістане Узбекскай ССР, хлебазавод у г. Каўнасе Літоўскай ССР, рэканструкцыя Клімаўскага крухмала-патачнага завода ў Бранскай вобласці РСФСР, завод па вытворчасці сухога бульбянога пюрэ ў г. Пагар Бранскай вобласці РСФСР, рэканструкцыя піваварнага завода ў г. Орша, малочны завод у г. Баранавічы, завод сухога абястлушчанага малака ў г.п. Лунінец, сырзавод у г. Слаўгарадзе, хлебазавод у г. Браславе, рэканструкцыя Парэцкага кансервавага завода ў п. Парэчча Растоўскага раёна Яраслаўскай вобласці РСФСР, пашырэнне Каўнаскага хлебазавода № 5 з будаўніцтвам перніка-абаранкавага цэха, мадэрнізацыя і рэканструкцыя спірта-крухмальна-патачнага камбіната ў г. Дзун-Хара Мангольскай Народнай Рэспублікі, хлебамакаронны камбінат у г. Вільяндзі Эстонскай ССР[2].

Зноскі

Спасылкі правіць