Бе́лькі[1][2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Паловіца, за 29 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Белькі.

Белькі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,94 км
Шырыня 0,37 км
Плошча 01,26 км²
Аб’ём 0,00053 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,2 км
Найбольшая глыбіня 4,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,2 км²
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белькі (Беларусь)
Белькі
Белькі
Белькі (Віцебская вобласць)
Белькі
Белькі
Map

Плошча паверхні возера 0,26 км², даўжыня 940 метраў, найбольшая шырыня 370 метраў, найбольшая глыбіня 4,2 м, даўжыня берагавой лініі 2,2 км. Плошча вадазбору 2,2 км². Аб’ём вады 0,53 млн м³[2]. Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе стромкія, пясчана-галечныя, на захадзе гліністыя, забалочаныя. Усходняя і паўднёва-ўсходняя прыбярэжныя часткі дна пясчана-галечныя з валунамі. Зарастае ўздоўж берагоў. Сцёк з возера ў раку Паловіца, уздоўж усходняга берага крыніцы грунтовых водаў.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць