Паловіца (прыток Галбіцы)

рака ў Беларусі

Пало́віцарака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Галбіца (басейн Заходняй Дзвіны).

Паловіца
Характарыстыка
Даўжыня 38 км
Басейн 211 км²
Расход вады 1,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Кролікі
 • Каардынаты 55°07′46,29″ пн. ш. 27°02′00,5″ у. д.HGЯO
Вусце Галбіца
 • Месцазнаходжанне 1 км ад вёскі Рымкі
 • Каардынаты 55°18′21,75″ пн. ш. 27°16′06,22″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Галбіца → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Пастаўскі раён
physical
Паловіца (прыток Галбіцы)
Паловіца (прыток Галбіцы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Пачынаецца за 0,9 км на паўднёвы захад ад вёскі Кролікі, вусце на поўдзень ад вёскі Рымкі на мяжы Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Асноўныя прытокі: рака Снарыхоўка і рака без назвы каля вёскі Чашуны (справа).

Даўжыня ракі 38 км. Плошча вадазбору 211 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10—12 км малавыразная, ніжэй трапецападобная (шырыня 0,5-0,7 км). Абалона пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60—100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў межань перасыхае. Каля вёскі Кундры ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў раку Лучайка. Рэчышча на працягу 29,2 км уверх ад вусця і 4,5 км у верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае.

У басейне ракі азёры Чарты, Тусьба, Бярозаўка, Лапухова, Валожына, Белькі і інш. Уздоўж ракі вёскі Андроны, Рабекі, Балаі, Мацейкі, Казіміры, Белькі і інш.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Бычук С. Ф. Паловіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць