Белянец (возера)
Беляне́ц — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Свольна, за 27 кіламетраў на паўночны захад ад г.п.Расоны. Аддзелена невялікім узвышшам ад возера Белага (Юхаўскага). Плошча 0,28 км², даўжыня 960 метраў, найбольшая шырыня 380 метраў, найбольшая глыбіня 4,5 метраў, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 0,6 км². Аб'ём 0,68 млн м³. Схілы катлавіны вышынёй 2-4 м, на ўсходзе 5-6 м. Берагі высокія, стромкія, на поўначы нізкія, затарфаваныя. Дно сапрапелістае, зарастае імхамі.
Белянец | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136 м |
Даўжыня | 0,96 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,28 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,5 км |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лешч, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).