Беразінец (возера)
Беразіне́ц — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́, прыкладна за 35 км на паўночны захад ад горада Гарадок.
Беразінец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,9[1] м |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,12 км² |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 18,9 км² |
Упадаюць | рака Копань |
Выцякаюць | рака Копань |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 18,9 км².
Возера размешчана сярод лесу. Катлавіна складаецца з двух плёсаў. Заходнія схілы катлавіны пясчаныя. Праз возера працякае рака Копань (выцякае пад назвай Прудніца[1]), на поўначы злучаючы Беразінец з возерам Вялікая Восмата, на поўдні — з возерам Жодзень.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 126. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)