Берасцейскі канцыянал
Берасцейскі канцыянал або «Песні хвал боскіх», у арыгінале «Pieśni chwał Boskich» — першы ўзор нотадрукавання ў Беларусі і адзін з самых ранніх ва Усходняй Еўропе, помнік пратэстанцкай музычнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Складзены і выдадзены Я. Зарэмбам у Берасці ў тапаграфіі Мурмеліуса ў 1558 годзе пры матэрыяльнай падтрымцы Мікалая Радзівіла Чорнага.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B0._1558.png/220px-%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B0._1558.png)
Апісанне
правіцьБерасцейскі канцыянал змяшчае каля 100 адна- і чатырохгалосых псалмоў і кантаў на польскай і лацінскай мовах, запісаных мензуральнай натацыяй на 5-лінейным нотным стане (захаваліся ў фотакопіі 10 мелодый і заканчэнне; 38 мелодый з яго перадрукаваны ў канцыянале Я. Секлюцыяна ў 1559 годзе).
Аўтары музыкі Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылік; літаратурны тэкст: Сымон Зак, Мікалай Рэй, Андрэй Тшэцескі, Цыпрыян Базылік, Я. Сільвіус, С. Семідаліус.
Літаратура
правіць- Канцыяналы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).