Бертальд IV Цэрынген
Бе́ртальд IV Цэ́рынгенскі (ням.: Berthold IV. von Zähringen; каля 1125 — 8 снежня 1186) — герцаг Цэрынгенскі з 1152 года, сын Конрада Цэрынгенскага і Клеменцыі Намюрскай. Ён заснаваў многія гарады, у тым ліку Фрыбур (цяпер у Швейцарыі).
Бертальд IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Berthold IV von Zähringen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад фон Цэрынген | ||||||
Пераемнік | Бертальд V Багаты | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іда Латарынгская | ||||||
Пераемнік | Іда Латарынгская | ||||||
Нараджэнне | каля1125 | ||||||
Смерць | 8 снежня 1186 | ||||||
Род | Цэрынгены | ||||||
Бацька | Конрад I Цэрынгенскі[d][1] | ||||||
Маці | Клеменцыя Намюрская[d][1] | ||||||
Жонка | Гедвіга фон Фробург[d] і Іда Булонская[d][2] | ||||||
Дзеці | Бертальд V Цэрынген[1], Агнеса фон Цэрынген[d] і Ганна Цэрынгенская[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля смерці ў 1152 годзе бацькі, які ваяваў на баку Вельфаў і караля Лотара II, Бертальд атрымаў у спадчыну не толькі радавыя землі Цэрынгенаў у Брэйсгау, але і Бургундыю, якую яго бацька атрымаў ад Лотара II у 1127 годзе. Але сам Бертальд IV прымірыўся са Штаўфенамі і атрымаў у 1152 годзе імперскі бургундскі лен ужо ад Фрыдрыха Барбаросы. Аднак у 1156 годзе імператар Фрыдрых пабраўся шлюбам з графіняй Бургундыі Беатрыс I і Бертальд IV страчвае Бургундыю. Наўзамен у 1156 годзе ён атрымаў фагтствы ў Жэневе, Лазане і Сьёне і тытул «рэктара» Бургундыі, які нічога не значыў.
Да 1164 года Бертальд IV выступае на баку імператара. Ён актыўна падтрымлівае Фрыдрыха Барбаросу ў яго барацьбе з Вельфамі і бярэ ўдзел у італьянскіх паходах Фрыдрыха Барбаросы ў 1154 і 1158 гадах. Аднак канкурэнцыя з суседнім герцагам Швабіі Фрыдрыхам фон Ротэнбургам падахвоціла Бертальда IV у 1164 годзе выступіць на баку Вельфаў у Цюбінгенскай спрэчцы. Але і гэты канфлікт ужо ў 1166 годзе скончыўся прымірэннем з імператарам, пасля чаго Бертальд IV кансалідаваў уладанні Цэрынгенаў і ў 1173 годзе набыў фогтства ў Цюрыху.
У 1183 годзе Бертальд IV ажаніўся з Ідай Латарынгскай і пасродкам гэтага шлюбу далучыў да сваіх уладанняў графства Булонь, якое, зрэшты, пасля яго смерці ў 1186 годзе было страчана домам Цэрынгенаў.
Шлюб і сям’я
правіцьУ першым шлюбе з графіняй Гедвігай фон Фробург (пам. да 1183) года. У гэтым шлюбе былі народжаны:
- Бертальд Багаты (каля 1160—18 лютага 1218), герцаг Цэрынгенскі.
- Агнеса (каля 1160—1239), у шлюбе з графам Эганам IV фон Урахам (пам. у 1230).
- Ганна, у шлюбе з графам Ульрыхам III фон Кібургам (пам. у 1227).
Другі раз Бертальд IV ажаніўся ў 1183 годзе з Ідай Латарынгскай, дачкой Мацье Эльзаскага, графа Булоні, і Марыі дэ Блуа. Ад гэтага шлюбу ў Бертальда IV дзяцей не было.
Зноскі
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бертальд IV Цэрынген