Бертран Гальперын
Бертран Гальперын (англ.: Bertrand I. Halperin; нар. 6 снежня 1941, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік-тэарэтык, спецыяліст у галіне кандэнсаваных асяроддзяў. Доктар філасофіі (1965), эмерыт-прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, дзе працуе з 1969 года. Член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскага філасофскага таварыства (1990).
Бертран Гальперын | |
---|---|
Род дзейнасці | фізік, матэматык, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 6 снежня 1941[1] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гарвардскі ўніверсітэт (бакалаўр фізікі, 1961). У Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі атрымаў ступені магістра (1963) і доктара філасофіі (1965) па фізіцы. У 1965—1966 гг. пастдак Нацыянальнага навуковага фонду ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе. У 1966—1976 гг. супрацоўнік лабараторый Бэла. З 1976 года па цяперашні час прафесар фізікі альма-матэр, Гарвардскага ўніверсітэта, з 1992 года Hollis Chair of Mathematics and Natural Philosophy, цяпер эмерыт; з 1988 па 1991 год загадчык кафедры фізікі; з 2004 года старэйшы член Harvard Society of Fellows. Таксама займаецца статыстычнай фізікай.
Сапраўдны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Амерыканскага фізічнага таварыства.
Зноскі
- ↑ а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.