Прэмія Вольфа па фізіцы

Прэмія Вольфа па фізіцы прысуджаецца адзін раз у год Фондам Вольфа (англ.: Wolf Foundation) у Ізраілі. Гэта адна з шасці прэмій Вольфа, створаных Фондам, якая ўручаецца з 1978 года.

Прэмія Вольфа па фізіцы
Тып навуковая ўзнагарода[d]
Заснаванне 1978
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэміі Вольфа ў галіне фізікі і хіміі часта лічацца самымі прэстыжнымі ўзнагародамі ў гэтых абласцях пасля Нобелеўскай прэміі[1][2][3]. Прэмія па фізіцы атрымала рэпутацыю вызначаючай будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — з 26 лаўрэатаў Прэміі Вольфа па фізіцы ў перыяд паміж 1978 і 2010 чатырнаццаць атрымалі Нобелеўскую прэмію ў тым жа годзе, пяць з іх у наступным годзе[2].

Спіс лаўрэатаў правіць

1970-я правіць

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1978 Ву Цзяньсюн   ЗША /   Кітай за яе даследаванні слабага ўзаемадзеяння, якія дапамагаюць усталяваць дакладную форму і незахаванне цотнасці для гэтай прыроднай сілы.
1979 Джордж Юджын Уленбек   Нідэрланды /   ЗША за адкрыццё разам з С. А. Гаўдсмітам спіна электрона.
Джузэпэ Акіяліні  (англ.)   Італія за ўклад у адкрыццё нараджэння электронных пар і зараджанага піона.
1980 Майкл Фішэр
Леа Каданаў  (англ.)
Кенет Вільсан
  Вялікабрытанія
  ЗША
  ЗША
за наватарскія распрацоўкі, якія завяршыліся агульнай тэорыяй крытычных паводзінаў пры пераходах паміж рознымі тэрмадынамічнымі фазамі.

1980-я правіць

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1981 Фрымен Дайсан
Герард ’т Хоафт
Віктар Фрэдэрык Вайскопф
  Вялікабрытанія /   ЗША;
  Нідэрланды;
  Аўстрыя /   ЗША
за выдатны ўклад у тэарэтычную фізіку, асабліва ў распрацоўку і прымяненне квантавай тэорыі поля.
1982 Леон Макс Ледэрман
Марцін Льюіс Перл
  ЗША
  ЗША
за іх эксперыментальнае адкрыццё нечаканых новых часціц, якія ствараюць трэцяе пакаленне кваркаў і лептонаў.
1983/84 Эрвін Хан  (англ.)   ЗША за адкрыццё ядзернага спінавага рэха  (англ.) і за феномен самаіндукаванай празрыстасці.
Пітэр Хірш   Вялікабрытанія за распрацоўку выкарыстання прасвечвальнага электроннага мікраскопа  (руск.) як універсальнага інструмента для вывучэння структуры крышталічнага рэчыва.
Тэадор Майман   ЗША за рэалізацыю першага дзеючага лазера, імпульснага трохузроўневага рубінавага лазера  (англ.).
1985 Коньерс Херынг  (англ.)
ФІліп Назьер  (англ.)
  ЗША
  Францыя
за вялікі ўклад у фундаментальную тэорыю цвёрдых цел, асабліва ў паводзіны электронаў у металах.
1986 Мітчэл Фейгенбаўм   ЗША за яго наватарскія тэарэтычныя даследаванні, якія дэманструюць універсальны характар нелінейных сістэм, што зрабіла магчымым сістэматычнае вывучэнне хаосу  (англ.).
Альбер Лібшабер  (англ.)   Францыя /   ЗША за бліскучую эксперыментальную дэманстрацыю пераходу да турбулентнасці  (англ.) і хаосу ў дынамічных сістэмах.
1987 Герберт Фрыдман  (руск.)   ЗША за наватарскія даследаванняі ў галіне сонечнага рэнтгенаўскага выпраменьвання  (руск.).
Бруна Росі  (англ.)
Рыкарда Джаконі
  Італія /   ЗША
  Італія /   ЗША
за адкрыццё пазасонечных крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання  (англ.) і высвятленне іх фізічных працэсаў.
1988 Роджэр Пенроўз
Стывен Уільям Хокінг
  Вялікабрытанія
  Вялікабрытанія
за бліскучую распрацоўку агульнай тэорыі адноснасці, у якой яны паказалі неабходнасць касмалагічных сінгулярнасцей і растлумачылі фізіку чорных дзірак. У гэтай працы яны значна пашырылі наша ўяўленне пра паходжанне і магчымы лёс Сусвету  (руск.).
1989 Не прысуджалася
1990 П’ер Жыль дэ Жэн
Дэвід Таўлес
  Францыя;
  Вялікабрытанія /   ЗША
за шырокі спектр наватарскіх укладаў у наша разуменне арганізацыі складаных сістэм кандэнсаванага рэчыва, дэ Жэну — асабліва за яго працу па макрамалекулярнай матэрыі і вадкіх крышталях, і Таўлесу — за яго неўпарадкаваныя і нізкамерныя сістэмы.

1990-я правіць

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1991 Морыс Гольдхабер
Валянцін Тэлегдзі
  ЗША;
  Швейцарыя /   ЗША
за іх асобны асноўны ўклад у ядзерную фізіку і фізіку элементарных часціц, асабліва які тычацца слабых узаемадзеянняў з удзелам лептонаў.
1992 Джозеф Хотан Тэйлар   ЗША за адкрыццё радыё-пульсара і яго выкарыстанне для праверкі агульнай тэорыі адноснасці з высокай дакладнасцю.
1993 Бенуа Мандэльброт  (англ.)   Францыя /   ЗША прызнаўшы шырокае распаўсюджванне фракталаў і распрацаваўшы матэматычныя інструменты для іх апісання, ён змяніў наш погляд на прыроду.
1994/95 Віталь Гінзбург   Расія за ўклад у тэорыю звышправоднасці і ў тэорыю працэсаў высокіх энергій у астрафізіцы.
Ёіціра Намбу   Японія /   ЗША за ўклад у тэорыю элементарных часціц, уключаючы прызнанне ролі, якую адыгрывае спантаннае парушэнне сіметрыі  (англ.) па аналогіі з тэорыяй звышправоднасці, і адкрыццё каляровай сіметрыі моцных узаемадзеянняў.
1995/96 Не прысуджалася
1996/97 Джон Арчыбальд Уілер   ЗША за асноўны ўклад у фізіку чорных дзір, у квантовую гравітацыю і ў тэорыі ядзернага рассейвання і дзялення.
1998 Якір Ааронаў  (англ.)
Майкл Беры  (англ.)
  Ізраіль
  Вялікабрытанія
за адкрыццё квантавых тапалагічных і геаметрычных фаз, у прыватнасці эфекта Ааронава-Бома  (англ.), фазы Беры  (руск.), і ўкараненне іх у многія вобласці фізікі.
1999 Дан Шэхтман   Ізраіль за эксперыментальнае адкрыццё квазікрышталяў  (англ.), неперыядычных цвёрдых цел, якія маюць далёкі парадак  (руск.), што натхніла на даследаванне новага фундаментальнага стану матэрыі.
2000 Райманд Дэвіс
Масатосі Косіба
  ЗША
  Японія
за наватарскія назіранні за астранамічнымі з’явамі шляхам выяўлення нейтрына  (англ.), ствараючы такім чынам новае поле нейтрыннай астраноміі.

2000-я правіць

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2001 Не прысуджалася
2002/03 Бертран Гальперын
Энтані Джэймс Легет
  ЗША;
  Вялікабрытанія /   ЗША
за ключавое разуменне шырокага дыяпазону фізікі кандэнсаванага рэчыва: Легета — у вобласці звышцякучасці ізатопа лёгкага гелія і макраскапічных квантавых з'яў  (англ.); Гальперына — у вобласці двухмернага плаўлення, неўпарадкаваных сістэм і моцна ўзаемадзейнічаючых электронаў.
2004 Роберт Браўт
Франсуа Энглер
Пітэр Хігс
  Бельгія
  Бельгія
  Вялікабрытанія
за наватарскую працу, якая прывяла да разумення механізма генерацыі масы кожны раз, калі лакальная калібровачная сіметрыя  (руск.) рэалізуецца асіметрычна ў свеце субатамных часціц.
2005 Дэніэл Клепнер  (англ.)   ЗША за наватарскія працы ў галіне атамнай фізікі вадародападобных сістэм  (руск.), уключаючы даследаванні вадароднага мазера, атамаў Рыдберга  (руск.) і кандэнсата Бозэ — Эйнштэйна  (руск.).
2006/07 Альбер Ферт
Петэр Грунберг
  Францыя
  Германія
за незалежнае адкрыццё феномена гіганцкага магнетасупраціўлення  (руск.) (GMR), тым самым запусціўшы новую вобласць даследаванняў і прыкладанняў, вядомую як спінтроніка  (англ.), якая выкарыстоўвае спін электрона для захоўвання і транспарціроўкі інфармацыі.
2008 Не прысуджалася
2009 Не прысуджалася
2010 Джон Клаўзер
Ален Аспэ
Антон Цайлінгер
  ЗША
  Францыя
  Аўстрыя
за іх фундаментальны канцэптуальны і эксперыментальны ўклад у асновы квантавай фізікі, у прыватнасці, усё больш складаную серыю тэстаў няроўнасцей Бела або іх пашырэнняў з выкарыстаннем заблытаных квантавых станаў  (руск.).

2010-я правіць

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2011 Максіміліян Хайдэр
Харальд Разэ  (англ.)
Кнут Урбан  (англ.)
  Аўстрыя
  Германія
  Германія
за распрацоўку тэхналогіі электроннай мікраскапіі са скарэкціраванымі аберацыямі, якая дазваляе назіраць за асобнымі атамамі з дакладнасцю пікаметра  (англ.), што зрабіла рэвалюцыю ў матэрыялазнаўстве.
2012 Яакаў Бекенштэйн   Ізраіль за працу над чорнымі дзіркамі.[4]
2013 Петэр Цолер  (англ.)
Хуан Ігнасіа Сірак  (англ.)
  Аўстрыя
  Іспанія
за наватарскі тэарэтычны ўклад у квантавую апрацоўку інфармацыі  (англ.), квантавую оптыку і фізіку квантавых газаў  (руск.).
2014 Не прысуджалася
2015 Джэймс Б’ёркэн  (англ.)   ЗША для прагназавання маштабавання ў глыбокім непругкім рассейванні  (руск.), што прыводзіць да ідэнтыфікацыі кропкавых складнікаў нуклона. Ён зрабіў вырашальны ўклад у высвятленне прыроды моцнай сілы.
Роберт Кіршнер   ЗША за стварэнне групы, асяроддзя і напрамкаў, якія дазволілі яго аспірантам і дактарантам выявіць паскарэнне пашырэння Сусвету  (руск.).
2016 Ёсэф Імры  (англ.)   Ізраіль за працу ў галіне мезаскапічнай фізікі  (англ.) — раздзела фізікі, які вывучае аб’екты, меншыя за макраскапічныя (бачныя няўзброеным вокам) аб’екты, але большыя за атамы.
2017 Мішэль Маёр
Дзідзье Кэлё
  Швейцарыя
  Швейцарыя
за адкрыццё пазасонечнай планеты, якая круціцца вакол зоркі  (руск.), падобнай да Сонца.
2018 Чарлз Бенет  (англ.)
Жыль Брасар
  ЗША
  Канада
за іх сумесную працу ў вобласці квантавай інфармацыі  (англ.).
2019 Не прысуджалася
2020 Рафі Бістрыцэр  (англ.)
Пабла Харылё-Эрэра  (англ.)
Алан Макдональд  (англ.)
  Ізраіль
  Іспанія
  Канада
за піянерскія тэарэтычныя і эксперыментальныя працы па вітым двухслаёвым графену  (руск.).[5]

2020-я правіць

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2021 Джорджыа Парызі   Італія за наватарскія адкрыцці ў неўпарадкаваных сістэмах, фізіцы элементарных часціц і статыстычнай фізіцы.[6]
2022 Анн Л’Юе
Пол Коркум
Ферэнц Краус
  Францыя/  Швецыя
  Канада
  Венгрыя/  Германія
за наватарскі ўклад у навуку аб звышхуткіх лазерах  (руск.) і атасекундную фізіку  (англ.).[7]
2023 Не прысуджалася

Зноскі

  1. Physicsworld.com: Wolf prize goes to particle theorists Архівавана 17 лютага 2012.
  2. а б Harris, Margaret (November 2010). «Gongs away». Physics World (Bristol: Institute of Physics Publishing) 23 (11): 46-47….
  3. Basolo, F: «From Coello to Inorganic Chemistry: A Lifetime of Reactions», page 65, Springer, 2002
  4. Institute for Advanced Study — Wolf Prize 2012 Архівавана 22 студзеня 2012 года.
  5. Laureates 2020
  6. Laureate 2021(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2021. Праверана 7 снежня 2021.
  7. Laureates 2022

Спасылкі правіць