Статыстычная фізіка
Статыстычная фізіка — раздзел тэарэтычнай фізікі, які вывучае ўласцівасці сістэм з вялікай колькасцю часціц (малекул, іонаў, атамаў, электронаў, інш.).
Вызначае ўплыў мікраструктуры рэчыва на ўсе яго фізічныя ўласцівасці (дыэлектрычныя, вязкія. пругкія. акустычныя і інш.). У статыстычную фізіку ўваходзіць статыстычная тэрмадынаміка, якая вывучае ўласцівасці рэчыва ў стане статыстычнай раўнавагі (неўраўнаважаныя ўласцівасці і працэсы даследуе фізічная кінетыка), вызначае залежнасць паміж ціскам, аб'ёмам і тэмпературай у сістэме (ураўненне стану рэчыва) у адпаведнасці з характарам сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння.
Асноўным паняццем статыстычнай фізікі з'яўляецца статыстычны ансамбль[1]
Зноскі
- ↑ Статистический ансамбль(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- Питаевский Л. П. Статистическая физика Архівавана 7 снежня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)