Людвіг Больцман
Лю́двіг Бо́льцман (ням.: Ludwig Eduard Boltzmann, 20 лютага 1844, Вена, Аўстрыйская імперыя — 5 верасня 1906, Дуіна, Італія) — аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай статыстычнай фізікі і малекулярна-кінетычнай тэорыі. Член Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і іншых акадэмій навук.
БіяграфіяПравіць
Скончыў Венскі ўніверсітэт (1866). Прафесар універсітэтаў у Грацы (1869—1873, 1876—1889), Вене (1873—1876, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—1894) і Лейпцыгу (1900—1902).
Навуковы ўкладПравіць
Навуковыя працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш.
Разам з Дж. К. Максвелам распрацаваў статыстыку Больцмана, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл. прынцып Больцмана), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл. закон выпрамянення Стэфана—Больцмана).
Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Ludwig Boltzmann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118513109 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Ludwig Boltzmann // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
ЛітаратураПравіць
- Больцман Людвіг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С. 210.
- Голин Г. М., Филонович С. Р. Классики физической науки. М., 1989. С. 540.
СпасылкіПравіць
- Профіль Людвіга Больцмана на афіцыйным сайце РАН