Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца

Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца (ням.: Karl-Franzens-Universität Graz) — другі па велічыні універсітэт у Аўстрыі, размешчаны ў горадзе Грац.

Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца
Karl-Franzens-Universität Graz
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Karl-Franzens-Universität Graz
Заснаваны 1585
Тып Публічны
Рэктар Крыста Нойпер
Студэнты 22 000
Краіна
Размяшчэнне Грац, Аўстрыя
Сайт uni-graz.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Грацкі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1585 годзе эрцгерцагам Карлам II. З'яўляецца другім па часе заснавання ўніверсітэтам Аўстрыі. Большую частку свайго існавання кантраляваўся каталіцкай царквой і быў зачынены ў 1782 годзе імператарам Іосіфам II, які спрабаваў атрымаць кантроль над адукацыйнымі ўстановамі. Іосіф II пераўтварыў яго ў ліцэй для падрыхтоўкі прыслугі і медыцынскага персанала. У 1827 годзе Франц II аднавіў статус універсітэта, што адлюстравана ў яго поўнай назве. Праз 20 гадоў пасля аднаўлення асноўныя прынцыпы функцыянавання ўніверсітэта былі перагледжаны ў адпаведнасці з ідэямі, якія выказаў Вільгельм Гумбальт. Факультэт каталіцкай тэалогіі быў захаваны, але стаў усяго толькі адным з шасці факультэтаў.

Людвіг Больцман двойчы быў прафесарам у Грацкім універсітэце (18691873 і 18761890), распрацоўваючы сваю статыстычную тэорыю. Нобелеўскі лаўрэат Ота Леві выкладаў у Грацкім універсітэце з 1909 па 1938 год. Нобелеўскі лаўрэат 1936 года Віктар Франц Гес скончыў Грацкі ўніверсітэт і выкладаў у ім (19201931, 19371938). Нядоўги час у 1936 годзе рэктарам універсітэта быў Эрвін Шродзінгер.

Разам з Тэхнічным універсітэтам Граца ўніверсітэт удзельнічае ў кааперацыйным праекце NAWI Грац, у рамках якога значная частка факультэта прыродазнаўства і адпаведныя роднасныя падраздзяленні Тэхнічнага ўніверсітэта праводзяць сумесныя даследаванні і навучанне. У зімовы семестр 2006/07 стартавалі сумесныя праграмы навучання ў вобласці хіміі, малекулярнай біялогіі і глебазнаўства. Распрацоўваюцца сумесныя навучальныя праграмы па матэматыцы і фізіцы.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.

Вядомыя прафесары

правіць

Факультэты

правіць

Спасылкі

правіць
  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.