Анн Л’Юе (фр.: Anne L'Huillier, нар. 16 жніўня 1958, Парыж, Францыя) — французская фізік і прафесар атамнай фізікі Лундскага ўніверсітэта ў Швецыі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2023).

Анн Л’Юе
фр.: Anne L'Huillier
Дата нараджэння 16 жніўня 1958(1958-08-16)[1][2] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Claes-Göran Wahlström[d][2]
Род дзейнасці фізік, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера фізіка, attophysics[d] і ultrafast imaging[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Bernard Cagnac[d][5]
Член у
Узнагароды
Сайт portal.research.lu.se/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Анн Л’Юе атрымала ступень магістра навук у галіне тэарэтычнай фізікі і матэматыкі,[6] але для атрымання ступені доктара філасофіі перайшла на эксперыментальную фізіку ў французскім цэнтры ядзерных даследаванняў Камісарыята па атамнай і альтэрнатыўных відах энергіі  (руск.) ў Цэнтры ядзерных даследаванняў Сакле  (англ.). Яе дысертацыя была прысвечана шматразовай іанізацыі ў лазерных палях высокай інтэнсіўнасці.[7]

Як дактарантка была ў Гётэборгу, Швецыя, і Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, ЗША. З 1986 года працавала ў Цэнтры ядзерных даследаванняў Сакле  (англ.). У 1992 годзе ўдзельнічала ў эксперыменце ў Лундзе, дзе была ўстаноўлена адна з першых у Еўропе тытан-сапфіравых цвёрдацельных лазерных сістэм для фемтасекундных  (англ.) імпульсаў. У 1994 годзе пераехала ў Швецыю, дзе працавала ў Лундскім універсітэце выкладчыкам (1995), а потым прафесарам (1997).[8]

Анн Л’Юе ўзначальвае групу атасекунднай фізікі  (англ.), якая вывучае рух электронаў у рэальным часе, што выкарыстоўваецца для разумення хімічных рэакцый на атамным узроўні.[9]

Анн Л’Юе была членам Нобелеўскага камітэта па фізіцы ў 2007—2015 гадах,[6] а з 2004 года член Шведскай акадэміі навук.[10] У 2018 годзе абрана замежным членам Нацыянальнай акадэміі навук. Анн Л’Юе з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Аптычнага таварыства  (руск.).[11]

Узнагароды правіць

Навуковыя працы правіць

  • Ferray, M; L'Huillier, A; Li, XF; Lompre, LA; Mainfray, G; Manus, C (1988). "Multiple-harmonic conversion of 1064 nm radiation in rare gases". J. Phys. B: At. Mol. Opt. Phys. 21 (3): L31. Bibcode:1988JPhB...21L..31F. doi:10.1088/0953-4075/21/3/001.
  • разам з Філіпам Бальку (Phillipe Balcou). Phase-matching effects in strong-field harmonic generation, Phys. Rev. A, Band 47, 1993, S. 1447—1459, Abstract
  • разам з Філіпам Бальку (Phillipe Balcou). High-order harmonic generation in rare gases with a 1-ps 1053-nm laser, Phys. Rev. Lett., Band 70, 1993, S. 774—777, Abstract
  • разам з Філіпам Бальку (Phillipe Balcou), Л. А. Лампрэ (L. A. Lompré). Coherence and resonance effects in high-order harmonic generation, Phys. Rev. Lett., Band 68, 1992, S. 166—169, Abstract

Зноскі

  1. а б https://www.nobelprize.org/prizes/physics/2023/lhuillier/facts/
  2. а б L'Huillier Wahlström, Anne Genevieve // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  5. а б в http://www.sudoc.fr/04356755X
  6. а б Prof. Anne L'huillier - AcademiaNet (англ.). www.academia-net.org. Праверана 29 красавіка 2017.
  7. UPMC, Université Pierre et Marie Curie - (2013-12-12). "Anne L'Huillier". Праверана 2017-04-29.
  8. Anne L'Huillier. Atomic Physics, Faculty of Engineering, LTH. Праверана 5 мая 2014.
  9. Carl Zeiss Research Award (англ.)(недаступная спасылка). ZEISS International. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2017. Праверана 29 красавіка 2017.
  10. Nya ledamöter(недаступная спасылка). Kungl. Vetenskapsakademien (19 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2022. Праверана 29 красавіка 2017.
  11. "EPS Quantum Electronics Prizes". Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 5 лістапада 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 5 лістапада 2022.
  12. Max Born Award. OSA. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2013.
  13. Wolf Prize in Physics 2022(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2022. Праверана 1 лістапада 2022.