Пітэр Уэйр Хігс (англ.: Peter Ware Higgs; нар. 29 мая 1929 года, Ньюкасл-апан-Тайн, Англія) — брытанскі фізік-тэарэтык, член Каралеўскага Таварыства Эдынбурга, член Лонданскага каралеўскага таварыства, у цяперашні час прафесар у адстаўцы (emeritus) у Эдынбургскім універсітэце. Навучаўся ў Каралеўскім каледжы Лондана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 сумесна з Франсуа Энглерам за адкрыццё базона Хігса.

Пітэр Хігс
англ.: Peter Ware Higgs
Nobel Prize 24 2013.jpg
Дата нараджэння 29 мая 1929(1929-05-29)[1][2][…] (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, даследчык, фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Charles Coulson[d][1] і H. Christopher Longuet-Higgins[d][1]
Член у
Узнагароды
Сайт ph.ed.ac.uk/higgs(англ.)
research.monash.edu/…[9]
scholars.latrobe.edu.au/…(англ.)
Подпіс Signature of British physicist Peter Higgs.png
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П. Хігс найбольш вядомы дзякуючы прапанаваным ім у 1960-х гадах механізмам спантанага парушэння электрослабой сіметрыі, які тлумачаць паходжанне масы элементарных часціц, у прыватнасці мас вектарных W і Z-базонаў. Механізм Хігса прадказвае існаванне новай часціцы, хігсаўскага базона. Аб адкрыцці часціцы было абвешчана 4 ліпеня 2012 года на прэс-канферэнцыі ЦЕРН (сам Хігс заявіў з гэтай нагоды, што не чакаў эксперыментальнага пацверджання яго тэорыі пры сваім жыцці). Механізм Хігса лічыцца супольнасцю фізікаў адным з асноўных кампанентаў Стандартнай Мадэлі. П. Хігс прыдумаў механізм Хігса падчас горнай прагулкі ў раёне Эдынбурга і, вярнуўшыся ў лабараторыю, заявіў, што ў яго ўзнікла «грандыёзная ідэя».

За дасягненні ў галіне тэарэтычнай фізікі П. Хігс быў узнагароджаны шэрагам прэмій і медалёў. У прыватнасці, ён лаўрэат медаля Дзірака, які прысуджаецца Інстытутам фізікі (Лондан) і прэміі 1997 года ў галіне фізікі часціц і фізікі высокіх энергій, якая прысуджаецца Еўрапейскім фізічным таварыствам.

Адкрыццё базона Хігса прызнана навуковым прарывам 2012 года.

Зноскі

  1. а б в г http://www.ph.ed.ac.uk/higgs/peter-higgs
  2. Peter Higgs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Peter Ware Higgs // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б https://orcid.org/0000-0002-5587-5379 Праверана 11 лютага 2019.
  5. https://orcid.org/0000-0002-5587-5379 Праверана 6 студзеня 2019.
  6. http://orcid.org/0000-0002-5587-5379 Праверана 12 студзеня 2019.
  7. а б (unspecified title) Праверана 12 студзеня 2019.
  8. La Trobe University user database Праверана 9 снежня 2021.
  9. ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.

СпасылкіПравіць