Медаль Х’юза
Медаль Х'юза (англ.: Hughes Medal) — узнагарода Лонданскага каралеўскага таварыства, прысуджаецца «за арыгінальныя адкрыцці ў галіне фізічных навук, асабліва звязаных з вытворчасцю, захоўваннем і выкарыстаннем энергіі». Заснавана ў гонар вынаходніка Дэвіда Х'юза.
Медаль Х'юза | |
---|---|
англ.: Hughes Medal | |
Арыгінальная назва | англ.: Hughes Medal |
Краіна | Вялікабрытанія |
Тып | медаль |
Кім уручаецца | Лонданскае каралеўскае таварыства |
Дата заснавання | 1902 |
Статус | уручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Першае | 1902 |
Колькасць | 107 |
Сайт | Медаль Х'юза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню медаль быў уручаны ў 1902 годзе, яго атрымаў Джозеф Томсан «за вялікі ўклад у навуку аб электрычнасці». З тых часоў медаль ўручаўся штогод, толькі ў 1924 і 2009 гадах па невядомай прычыне ніхто не быў удастоены медаля. У адрозненне ад іншых узнагарод Лонданскага каралеўскага таварыства, медаль Х'юза ніколі не прысуджаўся двойчы аднаму і таму ж лаўрэату.
Бывалі выпадкі, калі медаль прысуджаўся адначасова некалькім навукоўцам: у 1938 годзе Джону Кокрафту і Эрнесту Уолтану, у 1981 годзе Пітэру Хігсу і Томасу Кіблу, у 1982 годзе яго атрымалі Драманд Мэт'юз і Фрэдэрык Вайн, а ў 1988 годзе Арчыбальд Хоўі і М. Уілан.
Узнагарода прысуджаецца грамадзянам краін Садружнасці нацый і Ірландыі, ці замежным навукоўцам, якія працуюць у іх не менш за тры гады. Медаль выкананы з срэбра з пазалотай і суправаджаецца грашовай прэміяй у памеры 1000 фунтаў.
Спасылкі
правіць- Медаль Х'юза (англ.) на сайце Лонданскага каралеўскага таварыства