Дэвід Эдвард Х’юз
Дэвід Эдвард Х’юз, таксама Дэйвід Эдуард Юз[3] (англ.: David Edward Hughes, 16 мая 1831-22 студзеня 1900) — вядомы англійскі і амерыканскі вынаходнік.
Дэвід Эдвард Х’юз | |
---|---|
англ.: David Edward Hughes | |
![]() | |
Дата нараджэння | 16 мая 1831[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 1900[1][2] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna Merrill Chadbourne Morey Hughes[d] |
Род дзейнасці | музыкант, вынаходнік, фізік, музыказнавец |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія правіць
У 1838 г. перасяліўся ў Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе спачатку быў настаўнікам музыкі, потым заняўся натуральнымі навукамі і з 1851 г. выкладаў фізіку ў каледжы Бардстоўна (Кентукі). З 1853 г. Х’юз працаваў над вынаходніцтвам друкавальнага тэлеграфнага апарата. Ва ўдасканаленні апарата яму дапамагаў Джордж Фэлпс (George May Phelps). У 1856 г. апарат Х’юза ўпершыню быў ужыты для сувязі Ворчэстэра і Спрынгфілда ў Масачусетсе. У 1860-х гадах апарат Х’юза атрымаў шырокае распаўсюджванне па ўсёй Еўропе.
Х’юзу належыць таксама вынаходніцтва мікрафона (1877 г.), індуктыўных ваг і санометра. У гонар вынаходніка Лонданскае каралеўскае таварыства заснавала медаль Х'юза, прысуджаецца з 1902 года.
Зноскі
- ↑ а б David Edward Hughes // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. David Edward Hughes // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Варыянт напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.205.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэвід Эдвард Х’юз