Медаль Х’юза

узнагарода Лонданскага каралеўскага таварыства
(Пасля перасылкі з Медаль Х'юза)

Медаль Х'юза (англ.: Hughes Medal) — узнагарода Лонданскага каралеўскага таварыства, прысуджаецца «за арыгінальныя адкрыцці ў галіне фізічных навук, асабліва звязаных з вытворчасцю, захоўваннем і выкарыстаннем энергіі». Заснавана ў гонар вынаходніка Дэвіда Х'юза.

Медаль Х'юза
англ.: Hughes Medal
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва англ.: Hughes Medal
Краіна  Вялікабрытанія
Тып медаль
Кім уручаецца Лонданскае каралеўскае таварыства
Дата заснавання 1902
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 1902
Колькасць 107
Сайт Медаль Х'юза
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Джозеф Томсан першым атрымаў медаль Х'юза ў 1902 годзе «за вялікі ўнёсак у навуку аб электрычнасці»

Упершыню медаль быў уручаны ў 1902 годзе, яго атрымаў Джозеф Томсан «за вялікі ўклад у навуку аб электрычнасці». З тых часоў медаль ўручаўся штогод, толькі ў 1924 і 2009 гадах па невядомай прычыне ніхто не быў удастоены медаля. У адрозненне ад іншых узнагарод Лонданскага каралеўскага таварыства, медаль Х'юза ніколі не прысуджаўся двойчы аднаму і таму ж лаўрэату.

Бывалі выпадкі, калі медаль прысуджаўся адначасова некалькім навукоўцам: у 1938 годзе Джону Кокрафту і Эрнесту Уолтану, у 1981 годзе Пітэру Хігсу і Томасу Кіблу, у 1982 годзе яго атрымалі Драманд Мэт'юз і Фрэдэрык Вайн, а ў 1988 годзе Арчыбальд Хоўі і М. Уілан.

Узнагарода прысуджаецца грамадзянам краін Садружнасці нацый і Ірландыі, ці замежным навукоўцам, якія працуюць у іх не менш за тры гады. Медаль выкананы з срэбра з пазалотай і суправаджаецца грашовай прэміяй у памеры 1000 фунтаў.

Спасылкі правіць