Эрнест Томас Сінтан Уолтан

Эрнест Томас Сінтан Уолтан (англ.: Ernest Thomas Sinton Walton; 6 кастрычніка 1903 — 25 чэрвеня 1995) — выдатны ірландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) (сумесна з Джонам Кокрафтам).

Эрнест Томас Сінтан Уолтан
англ.: Ernest Thomas Sinton Walton
Ernest Walton.jpg
Выдатны вучоны-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1903(1903-10-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1995(1995-06-25)[1][2] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Winifred Walton[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка[8], ядзерная фізіка[8] і фізіка элементарных часціц[8]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрнест Рэзерфорд
Вядомы як Генератар Кокрафта — Уолтана, трансмутацыя атамных ядраў
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Эрнест Уолтан нарадзіўся ў мястэчку Дунгарван ў Ірландыі. Яго бацька быў святаром метадысцкай царквы. Амаль усё сваё дзяцінства Уолтан правёў у Ольстэры. У той час было прынята, што сем'і святароў пераязджалі з месца на месца кожныя 3 гады. У выніку, Эрнест вучыўся ў некалькіх школах у графствах Доўні і Тыран і ў Дубліне. З 1915 да 1921 года ён вучыўся ў метадысцкім каледжы Белфаста. У 1922 годзе Уолтан выйграў стыпендыю і пачаў вывучаць фізіку і матэматыку ў Трыніці-каледжы Дубліна, дзе атрымаў дыплом бакалаўра ў 1926 годзе і магістэрскі дыплом у 1927 годзе. За гады навучання ў Трыніці-каледжы Уолтан атрымаў сем узнагарод за поспехі ў вывучэнні фізікі і матэматыкі. Пасля атрымання дыплома Уолтан быў прыняты ў аспірантуру Кембрыджскага ўніверсітэта ў Кавендышскую лабараторыю пад кіраўніцтва Эрнэстa Рэзерфордa. Уолтан атрымаў ступень доктара філасофіі ў 1931 годзе і прапрацаваў даследчыкам ў Кембрыджы да 1934 года.

Эрнест Уолтан вярнуўся назад у Ірландыю ў 1934 г. і стаў членам факультэта фізікі Трыніці каледжа ў Дубліне. У 1946 ён быў прызначаны прафесарам з ганаровым званнем прафесар натуральнай і эксперыментальнай філасофіі Трыніці каледжа ў Дубліне. Уолтан быў выдатным лектарам, ён умеў падаць складаныя пытанні фізікі ў простай і лёгкай для разумення манеры. Аднак, магчымасці для правядзення эксперыментальных даследаванняў у Дубліне былі вельмі абмежаваныя. Уолтан займаўся даследаваннямі эфекту фасфарэсцэнцыі ў шкле, другаснай электроннай эмісіі з паверхні пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі і развіццём метаду радыевугляроднай даціроўкі і метадаў вымярэння радыеактыўнасці (low level counting) тонкіх плёнак на шкле.

Зноскі

  1. а б Ernest Thomas Sinton Walton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ernest Walton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brozović D., Ladan T. Ernest Thomas Sinton Walton // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Уолтон Эрнест Томас Синтон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  6. Find a Grave — 1996.
  7. https://mapcarta.com/N5071743921
  8. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  9. а б https://www.tcd.ie/Secretary/FellowsScholars/discourses/discourses/2012_V%20McBrierty%20on%20ETS%20Walton.pdf — С. 3.

ЛітаратураПравіць

  • Cathcart, Brian, The Fly in the Cathedral, Penguin, 2005. ISBN 0-14-027906-7
  • McBrierty, Vincent J., Walton, The Irish Scientist, Trinity College Dublin Press, 2003. ISBN 1-871408-22-9

СпасылкіПравіць