Джон Дуглас Кокрафт
сэр Джон Дуглас Кокрафт (англ.: Sir John Douglas Cockcroft; 27 мая 1897 — 18 верасня 1967) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) «за даследчую працу па ператварэнні атамных ядраў з дапамогай штучна паскораных атамных часціц», сумесна з Эрнестам Уолтанам.
Джон Дуглас Кокрафт | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1967[3][1][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elizabeth Crabtree[d] |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эрнэст Рэзерфорд |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1954) медаль Х’юза (1938) медаль Вільгельма Экснера[d] (1961) Медаль Фарадэя[d] (1955) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКокрафт быў старэйшым сынам уладальніка млына. Атрымаў адукацыю ў граматычнай школе Тодмардэна (1909—1914). Вывучаў матэматыку ў Манчэстарскім універсітэце (1914—1915) і Манчэстарскім тэхналагічным каледжы (1919—1920). Падчас першай сусветнай вайны служыў сігнальшчыкам у артылерыйскіх войсках Брытаніі (1915—1918). У 1924 г. атрымлівае доктарскую ступень па матэматыцы і пачынае даследчую працу ў Кавендышскай лабараторыі пад кіраўніцтвам Эрнэста Рэзерфорда. У 1929 г. становіцца членам Каледжа Святога Джона ў Кембрыджскім універсітэце.
Першы час Кокрафт працуе разам з Пятром Капіцам над стварэннем моцных магнітных палёў. Пачынаючы з 1928 года працуе сумесна з Эрнестам Уолтанам над паскарэннем пратонаў. У 1932 г. яны бамбуюць літый пучком высокаэнергетычных пратонаў і ператвараюць яго ў гелій і іншыя хімічныя элементы. Гэта было першае ў свеце паспяховае штучнае ператварэнне (трансмутацыя) хімічных элементаў.
З пачаткам другой сусветнай вайны Кокрафт займае пасаду намесніка дырэктара навуковых даследаванняў у міністэрстве тылу і працуе над радарам. У 1944 г. яго прыпісваюць да канадскага праекту па атамнай энергіі і ён становіцца дырэктарам лабараторыі Chalk River. У 1946 г. Кокрафт вяртаецца ў Брытанію каб заснаваць у Харвеле ўстанову па даследаваннях атамнай энергіі (AERE), якая вядзе брытанскую атамную праграму. Прызначаны першым дырэктарам AERE. Пасля сыходу з пасады дырэктара працягвае ўдзельнічаць у атамнай праграме. У 1944 г. прысвечаны ў Камандора брытанскай імперыі, стаў рыцарам у 1948 г. і прысвечаны ў рыцары-камандоры Лазні ў 1953 г.
У 1951 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы сумесна з Эрнстам Уолтанам за даследаванні па трансмутацыі атамных ядраў. У 1959 г. становіцца першым майстрам Каледжа Чэрчыля ў Кембрыджскім універсітэце. Быў прэзідэнтам Брытанскага Інстытута Фізікі, Фізічнага таварыства і Брытанскай асацыяцыі садзейнічання навуцы. Кокрафт служыў канцлерам Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта з 1961 па 1965 гг. У 1925 г. Кокрафт ажаніўся з Элізабэт Крабтры. У іх нарадзілася чатыры дачкі і два сыны.
У гонар Кокрафта названа будынак у Кембрыджскім універсітэце, які змяшчае лекцыйную залу і некалькі лабараторый. Таксама стары будынак у Даследчай школе фізічных навук і канструявання Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта названа ў яго гонар. У 2006 у Вялікабрытаніі быў адкрыты інстытут Кокрафта. У інстытуце вядуцца даследаванні ў галіне паскаральнай фізікі і паскаральных тэхналогій.
Зноскі
- ↑ а б Sir John Douglas Cockcroft // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Douglas Cockcroft // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/123640/Sir-John-Douglas-Cockcroft
- ↑ http://www.manchester.ac.uk/discover/history-heritage/history/nobel-prize/
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джон Дуглас Кокрафт