Нараджэ́нне па́ры часціца—антычасціца — адзін з відаў узаемапераўтварэння элементарных часціц, у якім у выніку электрамагнітнага (ці іншага) узаемадзеяння адначасова ўзнікаюць часціца і антычасціца.

Фотаздымак і прарысоўка нараджэння электрон-пазітроннай пары на пратоне ў пузырковай камеры DESY[ru]

Магчымасць нараджэння пары (і яе анігіляцыі) вынікае з рэлятывісцкага ўраўнення Дзірака.

У 1933 годзе Ірэн і Фрэдэрык Жаліо-Кюры эксперыментальна выявілі нараджэнне пар электрон-пазітрон гама-квантамі ад радыеактыўнай крыніцы.

Працэсы нараджэння пар адбываюцца ў кулонаўскім полі ядра атама пры энергіі фатона, якая перавышае падвоеную энергію спакою часціцы (паводле законаў захавання энергіі-імпульсу нараджэнне пары адзінкавым фатонам немагчыма). Магчымы працэс нараджэння пары віртуальным фатонам (гл. віртуальныя часціцы).

Пры сутыкненнях часціц высокіх энергій назіраецца таксама працэс нараджэння мюонных пар. У адронных сутыкненнях нараджэнне пар μ+μ звязана з электрамагнітнай анігіляцыяй кваркаў і антыкваркаў, якія ўваходзяць у склад адронаў, або з працэсамі канверсіі фатонаў тармазнога выпрамянення, утвораных пры сутыкненнях кваркаў з кваркамі ці глюонамі.

Працэсы нараджэння пар вывучаюцца ў межах квантавай хромадынамікі і кварк-партоннай мадэлі (гл. партоны).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць