Кенет Гедэс Вільсан (англ.: Kenneth Geddes Wilson; 8 чэрвеня 1936, Уолтхэм, штат Масачусетс, ЗША — 15 чэрвеня 2013) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1982) «за тэорыю крытычных з’яў у сувязі з фазавым пераходам».

Кенет Вільсан
англ.: Kenneth Geddes Wilson
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1936(1936-06-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 2013(2013-06-15)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта, педагог, фізік
Навуковая сфера крытычныя з’явы[d], фізіка[3] і тэарэтычная фізіка[3]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мюрэй Гел-Ман
Вядомыя вучні Майкл Пескін[d]
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Для навучання ў Гарвардскім універсітэце Вільсан атрымаў стыпендыю па выніках матэматычнага спаборніцтва імя Уільяма Лоўэла Путнэма. Ступень доктара філасофіі (PhD) ён атрымаў у 1961 годзе ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце пад кіраўніцтвам Мюрэя Гел-Мана.

У 1963 годзе прыйшоў працаваць у Карнельскі ўніверсітэт на фізічны факультэт у якасці асістэнт-прафесара, стаўшы ў 1970 годзе поўным прафесарам. У 1974 годзе атрымаў у Карнельскім універсітэце прафесуру імя Джэймса Уікса па фізіцы. Разам з Леа Каданавым і Майклам Фішэрам быў удастоены прэміі Вольфа па фізіцы ў 1980 годзе. У 1982 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за развіццё тэорыі фазавых пераходаў другога роду, якая ўлічвае ўплыў бліжэйшых малекул.

У 1985 годзе быў прызначаны дырэктарам Карнельскага цэнтра тэорыі і мадэлявання ў навуцы і канструктарскім справе (больш вядомы як Карнельскі тэарэтычны цэнтр) — аднаго з пяці суперкамп’ютарных цэнтраў, што былі створаны пры дапамозе нацыянальнага навуковага фонду (ЗША).

Яго вучнямі былі Раман Джакіў і Майкл Пескін.

З 1988 года Вільсан з’яўляецца прафесарам фізічнага факультэта Універсітэта штата Агая.

Зноскі

  1. а б Kenneth Geddes Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Kenneth G. Wilson // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 17 студзеня 2024.
  4. NNDB — 2002.

Спасылкі

правіць