Ёіціра Намбу
Ёіціра Намбу (яп. 南部 阳 一郎; нар. 18 студзеня 1921) — японскі і амерыканскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008) за адкрыццё механізму спантаннага парушэння сіметрыі ў субатамнай фізіцы. З'яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1973), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Ёіціра Намбу | |
---|---|
яп.: 南部 陽一郎 | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 2015[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, прафесар, фізік, даследчык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук[d] (1952) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Bindu A. Bambah[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Намбу нарадзіўся ў Токіа, у 1942 годзе скончыў Такійскі ўніверсітэт, дзе працаваў у перыяд 1945-1949. З 1949 па 1971 займаў пасаду прафесара Осакскага ўніверсітэта, а з 1971 - у Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э. Фермі Чыкагскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы Намбу прысвечаны пытанням квантавай электрадынамікі, фізікі элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі рассейвання, статыстыкі крышталёў, тэорыі звышправоднасці. У 1951 годзе незалежна ад іншых навукоўцаў ён прапанаваў ідэю асацыятыўнага нараджэння дзіўных часціц. У 1957 ён прадказаў існаванне вектарнага амега-мезона і атрымаў суадносіны, названыя «кросінг-сіметрыяй». У 1960 ім была вылучана ідэя спантаннага парушэння сіметрыі, а таксама гіпотэза частковага захавання слабога аксіяльна току адронаў. Праз год Намбу прыклаў канцэпцыю спарвання да задачы вызначэння спектру мас элементарных часціц. У 1964 ён даў агульны матэматычны доказ тэарэмы Голдстоўна, а таксама ўвёў у фізіку новы квантавы лік, які атрымаў назву «колер». У наступным годзе разам з М. Ханам яму ўдалося стварыць схему моцных узаемадзеянняў, заснаваную на трох трыплетах кваркаў з цэлалікавымі зарадамі (так званая мадэль Хана - Намбу). На аснове гэтай мадэлі Намбу увёў каляровае ўзаемадзеянне, тым самым заклаўшы асновы квантавай хромадынамікі.
Зноскі
- ↑ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/402205/Yoichiro-Nambu
- ↑ http://www.nndb.com/people/827/000177296/
- ↑ а б Yoichiro Nambu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yoichiro Nambu // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yoichiro Nambu // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/7656538.stm
- ↑ NNDB — 2002.