Беслан Заўдзінавіч Мудранаў

Беслан Заўдзінавіч Мудра́наў (руск.: Беслан Заудинович Мудранов; нар. 7 ліпеня 1986, Баксан, Кабардзіна-Балкарская АССР, СССР) — расійскі дзюдоіст і самбіст, які выступае ў найлягчэйшай вагавай катэгорыі (да 60 кг). Майстар спорту міжнароднага класа па самба. Заслужаны майстар спорту Расіі па дзюдо (2012)[4]. Алімпійскі чэмпіён 2016 года, прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы і Расіі.

Беслан Заўдзінавіч Мудранаў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя дзюдо[3]
Нарадзіўся 7 ліпеня 1986(1986-07-07) (37 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Альма-матар
Гады кар’еры 2003—2008 (самба),
2008 — ц.ч. (дзюдо)
Трэнеры Рудольф Міхайлавіч Бабаян[1][2].
Рост 1,66 м
Вага да 60 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў горадзе Баксан, Кабардзіна-Балкарыя. Пачаў займацца барацьбой з 13 гадоў, пра секцыю самба яму распавёў малодшы брат. Пачынаў у самба, трохі займаўся вольнай барацьбой[5]. Пасля пераехаў у Майкоп, паступіў у Адыгейскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт ІФК дзюдо[1]. У 2006 годзе пераехаў у Армавір, у 2008 годзе перайшоў у дзюдо, выйграўшы занальны чэмпіянат і чэмпіянат Расіі.

Удзельнік чэмпіянату свету па дзюдо 2010, 2011, чэмпіянату Еўропы па дзюдо 2012 (золата). Чэмпіён Еўрапейскіх гульняў 2015 года. Чэмпіён[6] Алімпіяды 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Сям'я правіць

Бацька, Заўдзін Шафігавіч, працуе шафёрам-дальнабойнікам, мама, Ася Хасанаўна, хатняя гаспадыня. Брат Аслан вучыцца ў Адыгейскім дзяржаўным універсітэце на факультэце ІФК дзюдо, займаецца самба і дзюдо[1][7].

Жонка Дыяна, дзве дочкі.

Спартыўныя дасягненні правіць

У самба правіць

  • Майстар спорту міжнароднага класа па барацьбе самба (2004)
  • Сярэбраны прызёр першынства Расіі па самба сярод юнакоў (2002)
  • Пераможца першынства Расіі сярод юніёраў па самба (2004)
  • Сярэбраны прызёр першынства Еўропы па самба сярод юніёраў (2004) Прага
  • Пераможца першынства Расіі па самба сярод юнакоў (2004).
  • Пераможца маладзёжнага Чэмпіянату свету па самба ў Маскве (2006)
  • Пераможца Чэмпіянату Расіі па самба ў Кстове (Ніжагародская вобласць) (2007)
  • Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па самба (2007)
  • Неаднаразовы прызёр міжнародных турніраў

У дзюдо правіць

  • Пераможца Чэмпіянату Расіі па дзюдо ў Валгаградзе (2008)
  • 3 месца на турніры па дзюдо «Вялікі шлем» у Маскве (2009)
  • Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі па дзюдо ў Нальчыку (2009)
  • 5 месца на Чэмпіянаце Еўропы (2010)
  • 5 месца на Чэмпіянаце свету (2010)
  • На васьмі турнірах, дзе Беслан удзельнічаў у 2012—2014 гадах, ён шэсць разоў станавіўся пераможцам
  • Чэмпіён Еўропы па дзюдо 2012, першае золата зборнай[8]
  • 3 месца на турніры па дзюдо «Вялікі шлем» у Парыжы
  • 5 месца на турніры па дзюдо «Мастэрс» у Цюмені
  • Пераможца турніру Гран-пры ў Самсуне (2014)
  • Чэмпіён Еўропы па дзюдо ў Манпелье (2014)[5][9]
  • 2 месца на Чэмпіянаце свету па дзюдо 2014, Чалябінск[10]
  • Пераможца Еўрапейскіх гульняў у Баку
  • Алімпійскі Чэмпіён 2016 года Рыа-Дэ-Жанэйра

Зноскі

  1. а б в Беслан Мудранаў: «Усё атрымаецца!» (руск.)(недаступная спасылка). Часопіс "СВЕТ ДЗЮДО" №1 2009, 10 красавіка 2009, стар. 34 (3 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 22 жніўня 2014.
  2. Чэмпіён: Беслан Мудранаў
  3. JudoInside.com — 2002. Праверана 28 красавіка 2022.
  4. Приказ Минспорттуризма РФ от 20 июля 2012 года № 11-НГ О присвоении почетного спортивного звания «Заслуженный мастер спорта России» Архівавана 6 кастрычніка 2014.
  5. а б Беслан Мудранов: «Надеюсь, что на домашнем чемпионате мне удастся показать хорошую борьбу» (руск.). Сайт Федерации дзюдо России. Праверана 22 жніўня 2014.
  6. "Дзюдоист Мудранов принес первую золотую медаль сборной России на Олимпиаде". МИА «Россия сегодня». 23:51 06.08.2016. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  7. Профіль Аслана Мудранава на сайце Усерасійскай федэрацыі самба
  8. Беслан Мудранов принес России первое золото ЧЕ по дзюдо в Челябинске (руск.). Сайт «Р-Спорт». Праверана 22 жніўня 2014.
  9. Беслан Мудранов победил на французском чемпионате Европы по дзюдо в весе до 60 кг; Пуляев, Кузютина и Румянцева – призёры (руск.). Сайт "Весь спорт". Праверана 22 жніўня 2014.
  10. Советова, Вероника. Российский дзюдоист Беслан Мудранов завоевал серебро чемпионата мира в Челябинске. ИТАР-ТАСС (25 жніўня 2014). Праверана 1 верасня 2014.

Спасылкі правіць