Бешанковіцкая кераміка

Бешанковіцкая кераміка — ганчарныя вырабы майстроў з Бешанковічаў. Вядома з даўніх часоў. У 1930-я гг. працавала каля 30 майстроў-паліўнікаў, якія выраблялі паліваны посуд шырокага асартыменту (гаршкі, гарлачы, збаны, слаі, міскі, глякі, цукарніцы і інш.). Бешанковіцкая кераміка вызначалася простымі формамі, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору (зрэдку ўжываўся геаметрычны штамп), рознымі памерамі, у залежнасці ад якіх вырабы мелі розныя назвы: штука (гаршчок на 10 л), пyгаp (5 л), пецярык (2,5 л), семярык (1 л) і інш. Рабілі таксама цацкі. З 1934 года на базе промыслу існавала арцель. У 1950—1970-я гг. вырабам бешанковіцкай керамікі займаліся асобныя майстры.

Літаратура правіць