Гляк
Гляк, лакальныя назвы глёк — на ўсходзе, агляк, ляк — на поўначы і паўночным захадзе, бунька, банька — на паўднёвым захадзе, лагун — ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі рэчываў — алею, квасу, вады і інш. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з плоскім дном, кароткім вузкім горлам з дзюбкай або без яе, 1 — 2 ручкамі, вядомы таксама глякі і з пляскатымі бакамі, без ручак, з 4 гарызантальна пастаўленымі вушкамі ўверсе і ўнізе тулава, праз якія прасоўвалі вяроўку. Памеры ад цацачных (0,1 л) да вялікіх (8 — 10 л).
У гляку заварвалі чай, рабілі настой зёлак, з-за чаго захадзе Віцебшчыны яго называлі зелянік. Выраблялі глякі чорна-задымленыя, паліваныя, зрэдку гартаваныя. Упрыгожвалі іх глянцаваным і лінейна-хвалістым контррэльефным арнаментам, часам ангобнай размалёўкай.
Літаратура
правіць- Гляк. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).