Чорназадымленая кераміка

Чорназадымленая кераміка (дымленне) — керамічныя вырабы чорнага колеру, часам з сінявата-чорным адценнем, абпальванне якіх завяршалася задымліваннем — тэрмічнай апрцоўкай без доступу паветра з выкарыстаннем смалістага паліва. Для атрымання багатай куравы да паліва дадавалі бяросту, смалістыя трэскі, пакулле з дзёгцем. Выраб прамакаўся куравой наскрозь. У выніку, у горне або ў печы стваралася газавае асяроддзе з высокім утрыманнем вугляроду, які ўзаемадзейнічаў з вокісам жалеза ў гліне і афарбоўваў вырабы ў цёмны колер. Змяншалася порыстаць і павялічвалася трываласць выраба. Астывалі вырабы без доступу кіслароду ў печы з замазаным горанам.

На Беларусі вядома з ранняга жалезнага веку, але яе сучасныя традыцыі ўзыходзяць толькі да старажытнарускага часу. У другой палове XIX — пач. XX ст. вытворчасць чорназадымленай керамікі была пашырана амаль па ўсёй Беларусі. У некаторых ганчарных цэнтрах яе выраблялі спецыяльна для яўрэйскага насельніцтва, якое выкарыстоўвала чорназадымлены посуд для гатавання абрадавай ежы.

Спасылкі правіць