Гарла́ч — гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусцем.

Паштовая марка Беларусі з выявамі гарлачоў злева і ўверсе (1992 г.)

Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і малочных вырабаў. Вядомы большасці народаў свету. Вырабляецца гартаваным, чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца глянцаваным, прарысаваным на сырой паверхні ўзорам і ангобам[1]. Іншыя назвы: гладыш, ладыш і стаўбун. Вылучаюць віды: берасцень (аплецены стужкамі бяросты) і збан (жбан) — з дзюбай-літком і вушкам-ручкай[2].

Зноскі

  1. Сяргей Мілючэнкаў. Гарлач // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал. рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 61. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  2. Сяргей Мілючэнкаў. Гарлач // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / гал. рэд. Іван Шамякін. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 144. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.

Спасылкі правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарлач
  • "Гладышы". Этнакрама «Рагна». 2017. Праверана 23 кастрычніка 2017. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка) Архівавана 18 кастрычніка 2017.