Бзыбскі хрыбет

хрыбет у Грузіі

Бзы́бскі хрыбе́т[1][2], Бзіпскі[2] — горны хрыбет у Абхазіі, у заходняй частцы Вялікага Каўказа. Назва хрыбта паходзіць ад аднайменнай ракі, якая абмывае яго з поўначы і захаду.

Бзыбскі хрыбет
Краіна
Горная сістэмаВялікі Каўказ 
Бзыбскі хрыбет (Абхазія)
Бзыбскі хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Складзены пераважна вапнякамі, вельмі шырока распаўсюджаныя карставыя з’явы. Распасціраецца паралельна Галоўнаму Каўказскаму хрыбту на поўдзень ад апошняга. З поўначы і захаду адмежаваны далінай ракі Бзыб, з усходу — невялікім паніжэннем за гарой Хімса (перавал Амткел) і далінай ракі Амткел, адмяжоўвацца яго ад Абхазскага хрыбта. Даўжыня хрыбта — каля 50 км. Найвышэйшы пункт — гара Хімса (3033 м).

Крыніцы

правіць
  1. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. а б БелЭн 1996.

Літаратура

правіць