Блатнаград

старажытны славянскі горад

Блатнаград (славацк.: Blatnohrad, ням.: Mosapurc, Moosburg, славенск.: Blatograd, Blatenski Kostel) — сталіца старажытнаславянскага Блатэнскага княства, на рацэ Зала, у 9 км на паўднёвы захад ад возера Балатан. Цяпер на месцы раннесярэднявечнага славянскага горада знаходзяцца венгерская вёска Залавар, медзье Зала (Венгрыя).

Размяшчэнне Блатнаграда на карце Блатэнскага княства

Гісторыя

правіць

Блатнаград быў заснаваны мараўскім князем Прыбінам каля 839847 года. У 850 годзе тут была пабудавана і асвячона першая царква — Св. Марыі і крэпасць. Яе асвяціў зальцбургскі архібіскуп Ліўпрам. У 867 годзе ў Блатнаградзе спыняліся Кірыл і Мяфодзій. праз некалькі гадоў Мяфодзій вярнуўся сюды па запрашэнні князя Коцела і заснаваў тут Панонскае архібіскупства. У 901 годзе Блатнаград быў захоплены венграмі. Трохі пазней, пад імем «Залавар» стаў цэнтрам камітата Зала. Быў стратэгічна важнай крэпасцю. У 1702 годзе, крэпасць Залавар была ўзарвана, каб не патрапіла ў рукі куруцаў. З тых часоў горад прыйшоў у заняпад і цяперашняя вёска Залавар налічвае толькі 900 жыхароў.

Археалагічныя працы

правіць
 
Рэшткі раманскай базілікі

Рэшткі цэркваў (15) і гарадзішча (150*200 метраў) былі знойдзены славацкім навукоўцам Янам Коларам у XIX стагоддзі. Паводле даных раскопак, і пасля ўваходжання ў склад Венгерскага каралеўства, аж да XI стагоддзя насельніцтва Блатнаграда было пераважна славянскім. Працэс мадзьярызацыі ўзмацніўся ў XII—XIII стагоддзях, і асабліва на працягу XIX стагоддзя. Цяпер у горадзе пражываюць венгры.

Цікава

правіць

Спасылкі

правіць