Богдан Лобанц (рум.: Bogdan Lobonţ; нар. 18 студзеня 1978, Хунедаара, Румынія) — былы румынскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Румыніі (1998—2018).

Футбол
Богдан Лобанц
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Богдан Януц Лобанц
Нарадзіўся 18 студзеня 1978(1978-01-18)[1][2][…] (46 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Румыніі Румынія
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1991—1995 Сцяг Румыніі Карвінул (Хунедаара)
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1997 Сцяг Румыніі Карвінул (Хунедаара) 40 (-?)
1997—2000 Сцяг Румыніі Рапід (Бухарэст) 80 (-78)
2000—2006 Сцяг Нідэрландаў Аякс (Амстэрдам) 50 (-49)
2001—2002   Сцяг Румыніі Дынама (Бухарэст) 22 (-22)
2006—2007 Сцяг Італіі Фіярэнціна 17 (-19)
2007—2009 Сцяг Румыніі Дынама (Бухарэст) 71 (-64)
2009—2018 Сцяг Італіі Рома 22 (-17)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—1998 Сцяг Румыніі Румынія (да 21) 10 (-?)
1998—2018 Сцяг Румыніі Румынія 86 (-61)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 чэрвеня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Богдан Лобанц пачаў кар’еру ў сваім родным горадзе Хунедаара, выступаючы за «Карвінул». У 1997 годзе Лобанц перайшоў у «Рапід» з Бухарэста, у якім выдатна выступаў. Перайшоў у 2000 годзе ў «Аякс, але неспрактыкаванасць, а пазней і траўма не дазволілі Богдану стаць іграком асноўнага складу, і на адзін сезон ён быў аддадзены ў арэнду бухарэсцкаму «Дынама». Вярнуўшыся ў «Аякс», Лабонц перыядычна абараняў браму клуба, добра зарэкамендаваў сябе ў матчах чэмпіянату Нідэрландаў і Лізе чэмпіёнаў.

У студзені 2006 Лобанц быў прададзены клубу італьянскай Серыі A «Фіярэнціна», які шукаў замену брамніку Себасцьену Фрэ, які атрымаў траўму. Хоць Лобанц выдатна гуляў за «Фіярэнціну», па вяртанні Фрэ Богдан стаў запасным іграком.

Страціўшы месца ў нацыянальнай зборнай Румыніі, Лабонц вырашыў пакінуць клуб і ў 2006 годзе вярнуўся на радзіму гуляць за «Дынама» Бухарэст, у якім да таго выступаў у арэндзе. Шмат у чым дзякуючы Лабонцу «Дынама» выйграла чэмпіянат Румыніі і прайшло кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года Богдан выступаў за «Рому» ў якасці запаснога брамніка, з 2013 года не з’яўляўся на полі ў афіцыйных матчах. У чэрвені 2018 года завяршыў кар’еру[3]

Міжнародная кар’ера правіць

Лобанц быў трывалым іграком зборнай Румыніі, адгуляўшы больш за 70 матчаў, яго дэбют адбыўся ў 1998 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Богдан быў асноўным брамнікам зборнай. З 2013 года перастаў выступаць за зборную, аднак 5 чэрвеня 2018 года згуляў у сваім развітальным матчы супраць Фінляндыі (2:0).

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Рапід»:

«Дынама»:

«Аякс»:

Зноскі

  1. Bogdan Lobont // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. BOGDAN IONUT LOBONT // Argentine Soccer Database
  3. Вратарь «Ромы» Лобонц завершил карьеру. В последний раз он выходил на поле 5 лет назад. by.tribuna.com.

Спасылкі правіць