Боша (арм.: բոշա, груз. ბოშა, турэцк.: poşa), або лом (саманазва: լոմ) — група цыган у Закаўказзі і на ўсходзе Турцыі. Агульная колькасць — каля 2000 чал. Большасць з іх жыве ў Грузіі.

Боша
(լոմ)
Агульная колькасць каля 2000
Рэгіёны пражывання Закаўказзе
Мова ламаўрэн
Рэлігія хрысціянства, іслам
Блізкія этнічныя групы армяне

Боша паходзяць ад дом, якія перасяліліся на тэрыторыю Арменіі ў канцы 1 - пачатку 2 тысячагоддзя н. э. з Ірана. У XIV - XVI ст. пад уплывам Армянскай царквы яны прынялі армянскую мову. На аснове заходніх дыялектаў армянскай мовы і мовы дамары сфарміраваўся асобны дыялект боша ламаўрэн.

Да XIX ст. асноўная частка гэтага народа насяляла тэрыторыю сучаснага паўночнага ўсходу Турцыі, аднак пасля руска-турэцкай вайны 1828-1829 гадоў разам з армянамі перасялілася ў Расійскую імперыю. Частка боша вяла паўкачавы лад жыцця, займалася гарбарствам і дробным гандлем, але таксама быў значны пласт гарадскога насельніцтва, прадстаўленага рамеснікамі. У канцы XIX - 1-й палове XX ст. пад уплывам армянскага культурнага адраджэння многія боша былі асіміляваны сярод армян. У Асманскай імперыі і Турэцкай рэспубліцы асіміляцыі садзейнічала прыняцце ісламу.

У нашы дні ў Рэспубліцы Арменія жыве толькі некалькі дзесяткаў чалавек, якія вызначаюцца як боша. Амаль усе яны — гараджане. У Грузіі боша кампактна насяляюць некалькі раёнаў на паўднёвым усходзе краіны. Яны культурна блізкія да мясцовых армян, аднак маюць кантакты з грузінскімі абшчынамі дом і рома. Вернікі з Арменіі і Грузіі пераважна хрысціяне, прыхільнікі Армянскай царквы. У Турцыі боша жывуць каля Эрзурума, а таксама ў буйных гарадах, спавядаюць як хрысціянства, так і іслам.

Спасылкі правіць