Браніслаў Мінейка
Браніслаў Станіслаў Мінейка (1 красавіка 1846 — 27 кастрычніка 1887) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, землеўласнік.
Браніслаў Мінейка | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1 красавіка 1846 |
Смерць | 27 кастрычніка 1887 (41 год) |
Род | Мінейкі[d] |
Бацька | Тамаш Мінейка |
Маці | Эмілія з Ваўжэцкіх[d] |
Жонка | Ганна Марыконі[d] |
Адукацыя |
|
Бітвы |
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкага роду Мінейкаў герба «Газдава», сын Тамаша і Эміліі з Ваўжэцкіх.
Скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні і Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Падчас паўстання належаў да «чырвоных» левай арыентацыі, у аддзеле Выслалуха змагаўся ў раёне Свянцянаў і Трокаў. Пасля задушэння паўстання займаўся сельскай гаспадаркай, гадоўляй коней.
У 1878 годзе Браніслаў Мінейка пабудаваў у эклектычных формах новы палац у маёнтку Дубнікі па праекце інжынера Вайніцкага з Пецярбурга[1][2].
Сям’я
правіцьБыў жанаты з графіняй Ганнай Марыконі (1854—1937), дачкой Людвіка Марыконі і Людвікі з Ледахоўскіх. Меў дзяцей: Уладзіслава (1876—1952), Юзафа (1879—1970), Людвіка (1883—1920), Станіслава (1887—1889), Ганну, Ядвігу, Марыну, Тамаша.
Зноскі
- ↑ Сядзібы ў вёсках Задворнікі і Дубнікі — маёмасць знакамітых і пародненых шляхецкіх радоў.
- ↑ Roman Aftanazy. Dubniki // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej (польск.). — drugie przejrzane i uzupełnione. — Wrocław: Ossolineum, 1993. — T. 4. Województwo wileńskie. — 552 s. — ISBN 83-04-04020-4 (т. 4), ISBN 83-04-03701-7.