Тамаш Мінейка (віленскі губернскі маршалак)
Тамаш (Фама Міхайлавіч)[1] Мінейка (1806, Дубнікі, Завілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён — 1855, Дубнікі) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.
Тамаш Мінейка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Гаспар Ганароўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Цеханавецкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдвард Мастоўскі | ||||||
Пераемнік | Франц Пуслоўскі | ||||||
Нараджэнне |
1806 |
||||||
Смерць |
1855 |
||||||
Род | Мінейкі | ||||||
Бацька | Міхал Мінейка[d] | ||||||
Маці | Брыгіда з Шабуневічаў[d] | ||||||
Жонка | Эмілія з Ваўжэцкіх[d] | ||||||
Дзеці | Уладзіслаў, Браніслаў Станіслаў, Аліна, Ванда, Марыя |
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкага роду Мінейкаў герба «Газдава», сын Міхала і Брыгіды з Шабуневічаў, унук Тамаша Мінейкі.
Віленскі павятовы маршалак шляхты ў 1840—1843 гадах, віленскі губернскі маршалак шляхты з 13 красавіка 1843 да 3 ліпеня 1846 года. Надворны саветнік.
Быў вельмі тоўстым чалавекам — важыў каля 290 кілаграмаў. Меў звычку сядзець адразу на трох крэслах. Заўсёды перамяшчаўся на адным і тым жа кані, які быў вельмі прывязаны да гаспадара. Любімым правядзеннем вольнага часу было паляванне на зайцаў. Мёў высока развітае пачуццё гумару і мяккі характар. Акрамя таго, іграў у карты. Звычайна іграў з адным і тым жа сваім прыяцелем-карцёжнікам[2].
Дзякуючы шлюбу з Эміліяй Ваўжэцкай спадчынны маёнтак Мінейкаў папаўніўся сядзібай у Відзах Лаўчынскіх памерам у 3000 гектараў[3].
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Эміліяй Ваўжэцкай (23 верасня 1812 — 1 лістапада 1878), дачкой Міхала Ваўжэцкага і Катажыны з Лапацінскіх. Меў сыноў Уладзіслава (1832—1871), Браніслава Станіслава (1846—1887) і дачок Аліну (жонка Аляксандра Брахоцкага), Ванду (жонка Казіміра Шаткевіча), Марыю (жонка Зыгмунта Гурскага).
Зноскі
- ↑ Александр Федута. Земляки. Ф. В. Булгарин и А.-Г. К. Киркор: к истории взаимоотношений // … Пачуць, як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва / Укл. Л. Кісялёва, А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2009. — С. 295
- ↑ Сядзібы ў вёсках Задворнікі і Дубнікі — маёмасць знакамітых і пародненых шляхецкіх радоў.
- ↑ Genealogia Mineyków, szukanie swojej przeszłości