Эдвард Мастоўскі

Эдвард Мастоўскі (польск.: Edward Antenogen Józef Mostowski; 27 чэрвеня 1790, Варшава — 26 лютага 1855) — дзяржаўны службовец.

Эдвард Мастоўскі
POL COA Dołęga.svg
Далэнга
маршалак шляхты Завілейскага павета
1812 — 1840
Папярэднік Кароль Дамінік Пшаздзецкі
маршалак шляхты Віленскай губерні
26 жніўня 1840 — 6 сакавіка 1843
Пераемнік Тамаш Мінейка
Нараджэнне 27 чэрвеня 1790(1790-06-27)
Смерць 26 лютага 1855(1855-02-26) (64 гады)
Месца пахавання
Род Мастоўскія[d]
Бацька Юзаф Мастоўскі[d]
Жонка Клеменціна з Ваньковічаў[d] і Ідалія з Гюнтэраў[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з графскага роду Мастоўскіх герба «Даленга». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Мастоўскага і Даміцэлы са Секержынскіх. Памешчык з Мінскай і Свянцянскага павета Віленскай губерні[1]. Валодаў Цырклішкамі, праз шлюб з Клеменцінай з Ваньковічаў атрымаў Лучай[2].

Напрацягу 27 гадоў, з 1812 па 1840, займаў пасаду маршалка Завілейскага павета[3].

Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў. З’яўляўся членам тайнага свянцянскага камітэта. Ад пасады старшыні часовага ўрадавага камітэта адмовіўся. Узначальваў часовы ўрад Свянцянскага павета, актыўных дзеянняў не прадпрымаў. Па рашэнню ВГСК ад 11.10.1831 пакінуты вольным, астаўлены на пасадзе маршалка[1].

 
Капліца-пахавальня Мастоўскіх

Сапраўдны стацкі саветнік. З 26 жніўня 1840 па 6 сакавіка 1843 года займаў пасаду віленскага губернскага маршалка[3].

Памёр 26 лютага 1855 года. Пахаваны ў мураванай капліцы[lt], якую ён сам пабудаваў пры дарозе да Свянцянаў.

УзнагародыПравіць

Кавалер ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені і ордэна Святой Ганны 2 ступені з імператарскай каронай.

Сям’яПравіць

Каля 1820 года першы раз ажаніўся з Клеменцінай з Ваньковічаў, дачкой Антонія Ваньковіча, мінскага маршалка і Ганны з Солтанаў[2]. З чатырох сыноў пары двое памерлі маладымі. Паміж двума застаўшыміся бацькоўскую ўласнасць падзялілі так, што малодшы Уладзіслаў, жанаты на Кацярыне са Шчытоў атрымаў Цырклішкі, а старэйшы Багдан, жанаты на Соф’і Хамінскай, забраў Лучай[2].

 
Жонка Ідалія Гюнтэр на малюнку Марыяны Тызенгаўз

У другі шлюбе з графіняй Ідаліяй Гюнтэр дзяцей не меў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць