Даленга (герб)
Даленга (польск.: Dołęga) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 170 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Мыцельскія, Радзівіловічы, Серакоўскія, Хадакоўскія.
Гісторыя
правіцьУ час барацьбы Баляслава Крывавустага з прусамі рыцар Даленга, што належаў гербу Побуг, з засады напаў на непрыяцельскі фланг, дзе знаходзіўся варожы начальнік, і выстралам з арбалета скінуў яго з каня, гэта вельмі напалохала прусаў. Такі манеўр вырашыў вынік бітвы. За гэты гераічны ўчынак князь Баляслаў дараваў Даленгу стралу ў прыдатак да яго герба Побуг.
Апісанне
правіцьУ блакітным полі сярэбраная падкова канцамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, унізе сярэбраная страла вастрыём уніз; клейнод — над прылбіцай з каронай чорнае крыло, прабітае сярэбранай стралой.
Літаратура
правіць- Даленга // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 571. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даленга (герб)
- Даленга (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Herbu Dołęga
- Герб Даленга Архівавана 18 ліпеня 2017.