Адкрыць галоўнае меню

Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных (Барысаў)

Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных — вайсковае пахаванне ў г. Барысаў, размешчаны па вул. Чапаева, у скверы каля будынка цэнтральнай бібліятэкі.

Тут пахавана болыш за 10 тыс. чалавек, расстраляных у 1941 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія памерлі ад хвароб і голаду ў Барысаўскім канцлагеры для ваеннапалонных.

У 1967 г. на месцы лагера разбіты мемарыяльны сквер, на магіле пастаўлены помнік (скульптар М. Рыжанкоў; 5,2x3,4 м) — мармуровая стэла на прамавугольным бетонным стылабаце. На франтальнай плоскасці стэлы рэльефныя выявы 6 вязняў лагера, кампазіцыйна аб'яднаных у адзіную групу вакол цэнтральнай фігуры байца. Вобразы абагульненыя. Помнік вырашаны простымі лаканічнымі сродкамі.

ЛітаратураПравіць