Брацкі (Брагінскі раён)
Бра́цкі (да 1935 года Макранскі) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Чамярыскага сельсавета.
Пасёлак
Брацкі
| ||||||||||||||||||
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (13 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 42 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з кароткай дугападобнай, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з усходу далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе 184 га землі. У 1931 годзе сяляне ўступілі ў калгас. Пазней у складзе калгаса «Рассвет» (цэнтр — вёска Чамярысы).
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 1980-я — жыхары (13 сем’яў) выселены.
Дынаміка
правіць- 1930 год — 19 двароў, 96 жыхароў.
- 2004 год — жыхароў няма.
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 30 мая 2021.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брацкі (Брагінскі раён)