Брашэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Брашэ́віцкі сельсавет (руск.: Брашевичский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Брашэвічы.

Брашэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Брашэвічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 172
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Імянінскага сельсавета Антопальскага раёна перададзена вёска Пацы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Брашэвіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1458 чалавек[3], з іх 92,7 % — беларусы, 2,6 % — украінцы, 2,4 % — цыганы, 1,9 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1172 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць