Брома
Гара Брома (індан.: Gunung Bromo) — актыўны вулкан на ўсходзе вострава Ява ў Інданезіі. Вышыня - 2329 м. Апошні раз вывяргаўся ў 2011 г.
Брома Gunung Bromo | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 7°56′30″ пд. ш. 112°57′00″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | востраў Ява, Інданезія |
Вышыня вяршыні | 2329 м |
![]() |
Назва Брома паходзіць ад імя бога Брахмы. Тэнгеры, якія насяляюць мясцовыя землі, лічаць Брома свяшчэннай гарой. У наваколлі створаны нацыянальны парк.