Берасцейская Біблія

(Пасля перасылкі з Брэсцкая Біблія)

Берасцейская Бі́блія — помнік беларускага кнігадрукавання XVI стагоддзя. Назва паходзіць ад месца выдання; вядомая таксама як Радзівілаўская Біблія паводле фундатара і Піньчаўская Біблія — паводле месца выканання перакладу.

Берасцейская Біблія
Biblia brzeska.jpg
Жанр Біблія
Мова арыгінала польская
Выдавецтва Берасцейская друкарня
Выпуск 1563
Старонак 738

АпісаннеПравіць

Гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта(польск.) бел.) поўны пераклад Святога Пісьма на польскую мову літаратурную мову XVI стагодзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Стаў адным з першых поўных перакладаў новага часу з моў арыгіналу: іўрыта і грэчаскай мовы. Самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя.

Кнігу адкрывае ліст-прысвячэнне, які Радзівіл Чорны адрасаваў каралю Жыгімонту II Аўгусту.

Выканана ў пераплёце са скуры, з прадметным паказальнікам (што было ўпершыню прыменена ў беларускім кнігадрукаванні). Выданне багата упрыгожана: акрамя пераплёту маюцца гравіраваныя тытульныя лісты, акцэнт на ініцыялы, арыгінальныя ілюстрацыі ў тэхніцы ксілаграфіі. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы.

На кожнай старонцы на палях ёсць каментарыі да тэксту. Выдадзена фарматам «у ліст», мае 738 старонак, 14 гравюр. Надрукавана гатычным шрыфтам(руск.) бел. у дзве калонкі па 58 радкоў у кожнай.

Захаваныя асобнікіПравіць

Асобнікі захоўваюцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве, Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Няпоўны экзэмпляр захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі[1].

ПублікацыіПравіць

  • Biblia święta, tho iest, Księgi Starego y Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego Greckiego y Łacińskiego, nowo na Polski ięzyk, z pilnością y wiernie wyłożone. — Brześć, 1563.
  • Biblia Święta, to jest Księgi Starego i Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego, Greckiego, i Łacińskiego, nowo na Polski język z pilnością i wiernie wyłożone // Biblia Slavica / Hrsg. von H. Rothe und F. Scholz unter Mitarbeit von Ch. Chanick und L. Udolph. Seria II: Polnische Bibeln. — Paderborn — München — Wien — Zürich, 2001.

Зноскі

  1. Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // Маладосць : Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. — кастрычнік 2007. — № 10, 647. — С. 116.

СпасылкіПравіць